Друк
22.06.2019
Цi адбудзецца анансаваная А. Рагачуком сустрэча?
 
9 чэрвеня 2019 года старшыня Брэсцкага гарвыканкама А. Рагачук запрасіў грамадзян, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва завода АКБ, прыйсці да яго на сустрэчу ў адзін з адміністрацыйных будынкаў на пл. Леніна.
 
Падчас сустрэчы з А. Рагачуком 9.06. 2019
 

На гэтай сустрэчы гарадскі галава арганізаваў сустрэчу ініцыятыўнай групы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкаму Анатолем Лісам і паабяцаў прысутным, што ў наступную нядзелю (16.06. 2019 г.) па выніках сустрэчы з кіраўніком вобласці, Дзям'яну Лепясевічу дадуць мікрафон, і ён раскажа аб бягучай сітуацыі.
 
 
За гэтыя два тыдні адбылося мноства падзей: Анатоль Ліс падпісаў распараджэнне аб спыненні будаўніцтва завода АКБ, АйПауэр гэта распараджэнне праігнараваў, актывісты здалі на аналізы пробы вады з каналізацыйных калодзежаў, куды АйПауэр робіць скіды вадкасцяў вытворчасці - вынік паказаў, што ў калодзежах pH 12. 00-шчолач у чыстым выглядзе. АйПаўэр заблакаваў каналізацыйныя люкі, каб актывісты не маглі браць адтуль ваду на пробы.
 
Самая адкрытая кампанiя заканапацiла люкi. Менавiта там iх галоўныя таямнiцы.

Наогул, незразумела хто ў нас улада і ці будзе абяцаны А. Рагачуком сход, дзе Дзямʼян Лепясевiч  раскажа аб бягучай сітуацыі берасцейцам і жыхарам раёна?
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"