Друк
23.06.2019
Сарваць “кармленне галубоў” не атрымалась
 
Мінулы раз старшыня гарвыканкама Аляксандар Рагачук паабяцаў арганізаваць сустрэчу са старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса з праціўнікамі будовы завода АКБ.
 

Сёння стала вядома, што кіраўнікі горада запрашаюць праціўнікаў завода АКБ на сустрэчу ў Палац прафсаюзаў, што знаходзіцца на ўсходнім ускрайку горада.

Праціўнікі завода абураныя: «Яны з намі нічога не ўзгаднялі. Раптоўна ўчора пачалі камунікавацца з некаторымі з праціўнікаў завода. Спачатку здавалася позна ў вечары дамовіліся, што сустрэча адбудзецца побач месцам кармлення галубоў.

За поў гадзіны да кармлення галубоў нам паведамілі, што сустрэча адбудзецца на Ўсходзе…»

Пратэстуючыя перакананы, што гэтыя раптоўныя змены былі зроблены наўмысна - каб сарваць кармленне галубоў і нагадаць хто ў вобласці гаспадар: «Мы не плебеі - бегаць за "слугамі народа" не будзем!”

У працяг кампаніі “За чысты горад”, ініцыяванай блогерам Пятрухіным, пашыраецца практыка ўручэння супрацоўнікам міліцыі, што адсочваюць пратэсты берасцейцаў, заяваў аб парушэнні арт 21.14 КаАП “парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў”. Нагадаем, на пачатку гэтага года ЧВА начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста прыйшла мысль караць пратэстоўцаў паводле гэтага артыкула. Дзякуючы блогеру берасцейцы падхапілі гэтую думку і старанна вышукваюць факты засмечвання горада і патрабуюць ад міліцыі адшукваць сапраўдных правапарушальнікаў. “Мы хочам жыць ў чыстым і прыгожым горадзе”, - тлумачаць яны міліцыянтам.

Распачаўся традыцыйны марш, людзей паболела, мо да трох соцен.

Скончылася сустрэча кіраўнікоў горада з насельніцтвам. Адзін з прысутных на сустрэчы, Міхаіл, паведаміў, што Рагачук, сказаў, што ўладамі зроблена ўсё магчымае. Завод астаноўлены. Вядзецца праца па стварэнні перамоўнай групы і найвышэйшы час спыняць акцыі пратэсту…

Берасцейцы ня вераць і ня маюць намеру працягваць “дыялог” з уладамі ў такім фармаце.

Паралельна калоне пратэстуючых перасоўвалісь супрацоўнікі міліцыі на спецзаданіі, у цывільным і чорных акулярах, некаторыя вялі відэафіксацыю.

Людзі заўжды прыходзяць з дзецьмі, каб даць уладам зразумець, што яны змагаюцца менавіта за ніх і дзеля ніх, за здароў’е будучых пакаленняў берасцейцаў.

Пратэстуючыя ідуць па Савецкай, колькасць не змяншаецца. Супрацоўнікі міліцыі перыядычна папярэджваюць аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.​

Дайшлі да ЦУМа, затрыманняў не было...

 
© 2019 "Берасцейская вясна"