Друк
25.06.2019
Мікалай Самасюк абвясціў вайну графіці.
 
Каму прыйшла ў галаву ідэя ўзяцца за графіцістаў і прывесці ў парадак брэсцкія фасады ўжо ніхто і не скажа.
 
Намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Берасця Мікалай Самасюк
 
Хтосьці мяркуе, што гэта ідэя намесніка начальніка Ленінскага РАУС г. Берасця Мікалая Самасюка, які аштрафаваў актывіста Віталя Казака за ўскладанне кветак каля Прыбужскага квартала, дзе пры капанні катлавана былі знойдзеныя парэшткі больш за тысячу расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны берасцейцаў. 
 
Вiталь Казак
 
То бок Мікалай Самасюк памылкова палічыў, што кветкі,вянкi і лампадкі, якія Віталь Казак расставіў уздоўж будаўнічага плота каб ушанаваць памяць загiнулых, парушэннем артыкула 21. 14 КаАП «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» і аштрафаваў неабыякавага берасцейца на 20 базавых адзінак.
 
Праз некаторы час падпалкоўнік Мікалай Самасюк зразумеў, што паступіў не зусім правільна і хай не публічна, але прызнаў сваю няправасць, і вырашыў узяцца як след за 21.14 і пайсці да поўнай перамогі над забруджанымі графіці фасадамі брэсцкіх дамоў.
 
Для вандалаў няма нiчога святога. Нехта намаляваў графiцi на турыстычным аб*екце - лiхтары на вул. Гогаля.
 

Для рэалізацыі сваёй задумы Мікалай Георгіевіч прыцягнуў вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, каб той асвятліў праблему ў сваім блогу, а ўжо ўсё астатняе зробяць супрацоўнікі міліцыі i менавiта ён.

Сяргей Пятрухін прыдумаў назоў гэтай акцыі «За прыгожае Берасце» мэта якой да святкавання 1000 годдзя Брэста зрабіць горад як мага чысцей.

Cяргей Пятрухiн сплачвае чарговы штраф у банку (верасень, 2018 г.).

Сяргей Пятрухін разам з іншымі берасцейцамі фіксуюць графіці на сценах будынкаў, на парадных, на платах і паведамляюць пра гэта ў дзяжурку Ленінскага РАУС. Там выклік апрацоўваецца, і на месца выязджаюць супрацоўнікі міліцыі. Іх задача ўстанавіць асобы тых, хто пэцкае фасады, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, правесці прафілактычныя гутаркі і, вядома ж, у максімальна кароткі тэрмін прыбраць правапарушэнне з вачэй далоў.

Колькі графіцістаў Устаноўлена і прыцягнутая да адказнасці пакуль невядома, але пэўныя поспехі ёсць - горад становіцца чысцей. Камунальнікі патроху прыбіраюць сляды вандалізм, але да поўнай перамогі яшчэ далёка.

Гогаля, 14. "До и После" зварота Пятрухiна ў мiлiцыю. 

Сяргей Пятрухін. Я люблю Брэст і не люблю графіці, таму з усіх сіл супрацоўнічаю з міліцыяй і падаю мінімум 5 заяў у дзень. Калі ёсць час – больш. Тысячагоддзе горад павінен сустрэць прыгожым. На жаль, у адказах Ленінскі РАУС не інфармуе мяне пра тое цi ўстаноўленыя асобы, якія малююць графіці. Шкада, што і малюнкі, за рэдкім выключэннем, ніхто не прыбірае . Але я думаю, што і міліцыя і камунальнікі ўсё ж мабілізуюцца і праблема будзе вырашацца больш эфектыўна. Тым больш, што да кампаніі далучаюцца неабыякавыя грамадзяне, а я трымаю шчыльную сувязь з УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Сяргей Пятрухiн перапiсваецца з начальствам Мiкалая Самасюка, каб палепшыць сумесную працу.

Калі вы ўбачылі графіці, зламаную лаўку, пашкоджанае абсталяванне дзіцячай пляцоўкі тэлефануйце ў 102 і рабіце заяву. Трэба разумець-ніхто, акрамя нас не зробіць Берасце прыгожым!

                                                                                                                                Паўлюк Кавалёў

 

 
© 2023 "Берасцейская вясна"