Друк
30.06.2019
У берасцейцаў веры чыноўнікам няма: “Арыштаваць Лемяшэўскага – мала…”
(фотарэпартаж)
 
«Кормім галубоў. І зупыняць не збіраемся!» - цвердзяць берасцейцы: «веры чыноўнікам няма: “Арыштаваць Лемяшэўскага – мала…”
 
Міліцыя ў цывільным сёння добрая, камунікатыўная і іх мала.
 
 

Зміцер Бекалюк даводзіць інфармацыю па заводу АКБ. «Гэта не перамога», - кажа ён, - «трэба і надалей «карміць галубоў». Бо ўлады, хоць і закрылі завод, а акумулятары як вырабляліся так і вырабляюцца. Рабочыя як прыяжджалі так і прыяжджаюць. Вада ў ліўнёўцы як цякла так і цячэ… Чыноўнікі нічога не кантралююць, чакаюць на загад, што рабіць далей...»

На думку Бекалюка затрыманне Лемяшэўскага звязана з банальнай несплатай падаткаў. Міліцыянт у цывільным наставіў вуха, уважліва слухае.

Дзем'ян Лепясевіч прадставіў прысутным доказы, як кампанія Лемяшэўскага ашуквала берасцейцаў і чыноўнікаў. Наконт стварэння дзяржаўнай камісіі па вывучэнні практыкі працы акумулятарных заводаў. Ён выказаўся зразумела і катэгарычна: «Каб азнаёміцца з гэтым досведам – інтэрнэта дастаткова. А ім хочацца за кошт падаткаплацельшчыкаў за мяжой пакатацца. У Італію паехаць…»

Берасцейцы рушылі на традыцыйны шпацыр. Сёння ніхто аб недапушчальнасці парушэння грамадзкага парадку не папярэджваў. Было адносна спакойна і камфортна, адзінае блогер Сяргей Пятрухін апытваўся у апорным пункце па фактам выяўленых ім жа праванарушэнняў.

Прысутны на “кармленні галубоў” колішні старшыня Тэльмінскага сельскага выканкама, дасведчаны аграном, Аляксандар Валько лічыць злачынствам перадачу пойменных глебаў пад будову завода АКБ, бо гэта былі найлепшыя сельскагаспадарчыя глебы Беларусі…

Сёння дашлі да колішняй сінагогі, зараз кінатэатр “Беларусь”.

Грамадзкі актывіст Віталь Казак з цяжкасьцю адшукаў міліцыянта пры выкананні і і уручыў яму зварот, які падпісала 87 чалавек. Ім апынуўся ЧВА начальніка Ленінскага РАЎС г Брэста Мікалай Самасюк. У звароце падпісанты патрабавалі каб міліцыя аддала памятныя пліты з выявамі вязняў гета розных краін у колькасці 10 штук вырабіўшаму і размясціўшаму іх. Гэта значыць Віталю Казаку. Каб правялі разбіральніцтва па факце знікнення гэтых пліт і вярнуць, а калі знішчаныя - пакаралі вінаватых.

Міліцэйскае начальства назірала здалёк і не замінала берасцейцам шпацыраваць.

Адбой!

 
© 2019 "Берасцейская вясна"