Друк
17.07.2019
Cледчыя прыбіраюць следчага?
 
Вясёлая гісторыя выбухне хутка ў нашым гарадке, які стаміўся ад скандалаў з АйПауэр і змірыўся з тым, што па на эпічны Заходні абыход у сувязі з касякамі будаўнікоў не пусцяць вялікагрузызныя аўтомобiлi.
 
 

У красавіку месяцы на канале Ютуб Дэпутаты было размешчана відэа, на якім каля будынка Следчага камітэта, дзе гаспадарыць знакаміты ў мінулым дэпутат і следчы пракуратуры Руслан Сычоў, гарыць аўтамабіль. На відэа я сказаў, што автомобаль належыць СК, але памылiўся.

Згарэлы аўтамабіль "Субару" належаў следчаму МРОСК Д. Т. Пра гэта мне распавяла маці чалавека, якога затрымалі па падазрэнні ў падпале. 

Затрыманы В. М. у мінулым былы следчы Маскоўскага РАУС, трапіў на камеры відэаназірання за некалькі гадзін да інцыдэнту. Чаму затрымалi менавiта яго?

Са слоў маці, следства адпрацоўвае версіію любоўнага трыкутніка. Маўляў В. М. падпаліў машыну Д. Т. з - за таго, што жонка В. М. - следчы па асабліва важных справах, змяняла яму са следчым Д. Т.

8.04. 2019 г. Берасце, вул. Пушкiнская, каля 3-х гадзiн у начы.

Маці не верыць, што В. М. падпаліў машыну, якая ацэненая ў 6 000 даляраў. Я б на яе месцы таксама не верыў, тым больш, што на мiнулым тыдні следства працягнулі яшчэ на месяц. 

Спадзяюся, следчыя разбяруцца і адправяць справу ў суд з поўным букетам неабвержных доказаў віны В. М. пад грузам якіх ён усё ж такі прызнае сваю віну ў зробленым. 

Адно добра, што гэтай справай не займаюцца знакамітыя птушаняты Сычова таварыш Андранік Хачатран (мой любімы следчы, майстар шыць справы без складу злачынства), i таварыш Ясько, які «разабраўся» са справай Ярася і Асінкіна, i таварыш Хількевіч, які вёў справу Зехава... Спадзяюся шанец у В. М. ёсць, але памятайце, што казаў наконт апраўдальных прысудаў генiяльны галоўны следчы краiны?

Iван Наскевiч аб апраўдальных прысудах

Асабіста мне тандэм закаханых следчых вельмi не падабаецца і ўзнiкае пытанне: А ці не збіраюцца следчыя-палюбоўнікі (калі яны такімі з'яўляюцца) пазбавіцца ад лішняга следчага i закiнуць яго за краты? 

Цi ёсць доказы службовага рамана? 

Гэта першае, што прыходзіць на розум. Бо гiсторыя краіны, дзе гаспадараць сілавікі, ведае шмат падобных выпадкаў. На жаль.

В. М. пагражае абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Чакаем суда і жалезабетонных доказаў ад абласнога СК.

                                                                                                                      Cяргей Пятрухiн

 
© 2022 "Берасцейская вясна"