Друк
21.07.2019
Споведзь прадаўца
 
Пасля першай выбуховай часткі Пінскага Спрута міліцыянты ніякім чынам не адрэагавалі на галоўнага персанажа гісторыі, верніка Сяргея Жогла, які апрацоўвае шматдзетных жанчын і кідае іх на грошы па распісках.
 
На прадпрымальніка Сяргея Жогла было напісана шмат заяў і ў міліцыю, і ў пракуратуру - палескія жанчыны, якія лічаць сябе падманутымі Жогла вырашылі не плаціць яму па распісках па некалькі разоў і агалосілі гэтую гісторыю.
Але дзеянні праваахоўнікаў абураюць жанчын. То бок іх бяздзейнасць - некаторых жанчын не апыталі па заявах, хаця напісаны яны былі амаль год таму. 
 
 
   Суды на баку Жогла і выносяць рашэнні на яго карысць - шматдзетныя сем'і вымушаны па рэшэннях суда сплачваць набажнаму прадпрымальніку грошы, якія яму не вінны.
І зараз перад пінчукамі і жыхарамі паўстае пытанне, якое яны агучваюць Народнаму Рэпарцёру: навошта нам такая міліцыя, такія суды і такая ўлада, калі простыя людзі бягуць ад Жоглы з Пінска ў іншыя гарады і вёскі, бо баяцца яго ціска. 
 
 
І сапраўды, хіба справа блогераў выконваць працу РАЎСаў і АБЭПа? 
У відэа, якое хутка будзе ў сеціве, адна з прадавачак Жоглы здзейсніла вельмі моцны ўчынак - распавяла на камеру аб абставінах сумеснай працы з Жогла...
Але усе мы добра разумеем, што Спрут - это не Жогло. Гэта не Жогла раскінуў шчупальцы на ўсю краіну...
 
© 2022 "Берасцейская вясна"