Друк
24.07.2019
Галоўны ўрач дзіцячай паліклінікі рэкламуе свінец.
 
Пацыенты дзіцячай паліклінікі нумар 1 на вул. Кіжаватава пабачылі на інфармацыйнай дошцы неадназначныя матэрыялы.
 
 

Некаторыя пацыенты не разумеюць на падставе чаго ў медустанове прысутнічае падобная інфармацыя, бо агульна вядома, што свінец і кіслата - шкодныя для арганізма і акаляючага асяроддзя рэчавы. 
Людзі пачалі абурацца.
"Глаўлекара зняць трэба! Яна ж яшчэ і дэпутат! " - казалі адны.
"пад суд гэтых "патрыётаў" грамадзкім судом за злачынствы супраць чалавецтва! ", - казалі другія. 
Трэція: "Вяршыня цынізму! У медустанове! Медыкі цудоўна ведаюць, як свінец уздзейнічае на дзіцячы арганізм. Я лічу гэта здрадай самой прафесіі лекара. Лекар мусіць стаяць на варце не эканамічных інтарэсаў, а здароў`я насельніцтва". 
"Я задыхаюсь ад таго, што ёсць на столькі цынічныя людзі, здатныя аддаваць загады такое друкаваць і вывешваць. Гэта забойцы! Фашысты дасылаючы дзяцей у газавыя камары пэўна таксама распавядалі байкі як гэта карысна для эканомікі і здароў`я..." - выказвалі здагадкі іншыя. 
"... Жах! Ганьба такім лекарам і ўсім, хто такому бязмежжу патворствуе!!! ..." і гэтак далей і гэтак далей. 


Нехта патэлефанаваў куды трэба - інфармацыю хуценька прыбралі.

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін лічыць, што тэндэнцыя запушчана даўно, існуе плян па аказанні платных медыцынскіх паслуг, дзякуючы якім беларусы забылі што такое бясплатная медыцына. Кожны трэці дэпутат - лекар. Сістэма аховы здароў'я на вачах дэградуе. Сумленныя лекары ў такіх умовах не затрымліваюцца.

А вось як каментуе сiтуацыю сам глаўлекар:

 

Глядзiце па гэтай тэме

 

 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"