Друк
28.07.2019
Улады не пазбыліся задумы запусціць завод
(фотарэпартаж)
 
Берасцейцы кормяць галубоў, супрацоўнікі па цывільнаму назіраюць, адзін здалёк вядзе відэафіксацыю.
 

Міліцыі ў цывільным паболела. З'явілісь блогеры і антыблогеры.

Экаактывіст Канстанцін падаў міліцыянтам з мегафонам 2 скаргі. Тыя прынялі.

З'явіўся сам намеснік Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.

Людзей сабралася каля двухсот. Слухаюць члена ініцыятыўнай групы Зміцера Бекалюка. Ён азнаёміў прысутных, што пасля учарайшай размовы з міністрам, ведае, што існуе не тры, як раней муцілі мясцовыя чыноўнікі, а адзін варыянт экалагічнай экспертызы – апошні і ён АДМОЎНЫ!

На меркаванне Бекалюка ўлады не пазбыліся задумы запусціць завод. Яны проста цягнуць час каб перападрыхтаваць дакументы і правесці абмеркаванне іншай справаздачы аб уздзеянні завода на акаляючае асяроддзе, і пакінуць гэты завод працаваць.

“Слова за людзьмі. Калі праціўнікаў завода АКБ будзе выходзіць дастаткова многа ёсць шанец перамагчы”, - падсумаваў экаактывіст.

Людзі рушылі на традыцыйны шпацыр, міліцыянты пацягнулісь за калонай.

Шэсце скончылась побач з кінатэатрам “Беларусь”. Затрыманняў не было.

 
© 2023 "Берасцейская вясна"