Друк
29.07.2019
Спяшайцеся сфоткацца на фоне завода АКБ!
 
Удзельнікі Свінцовай Варты запрашаюць на годны флэшмоб "Спяшайцеся сфоткацца на фоне завода АКБ!", бо калі яго не стане, застанецца памяць аб удзеле ў змаганні за чыстае навакольнае асяроддзе рад Берасцем.
 
Вартавыя жанчыны пачаставалі мяне свойскімі грушамі: "Будзем стаяць да канца, - кажуць, - Вось фуру затрымлівалі,  дык адна з паплечніц уперлася плячыма ў фуру - падэшвы паадрываліся... Не саступім! Хочам ласавацца свойскай садавінай тай гароднінай,  а не бульбай з Ізраілю. Сёння апоўдні адпампавалі паўтары паёмніку хімікаліяў з калодзежаў..." 

Бачу рабочых паменела. Увечары засталося толькі пару чалавек.  Адзін з іх з вудай.
 
                                                                                                                           Уладзiмiр Вялiчкiн
                  
 
 
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"