18.08.2019
Следства па "падпальшчыку" працягнулі...
Следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Дзяніс Макарэвіч падоўжыў следчасць па факце падпалу аўтамабіля "Субару" , які належаў следчаму МРОСК Дзмітрыю Таразевічу.
Былы следчы Маскоўскага РАУС Віктар Міхайлаў трапіў пад колы сістэмы ў якой сам калісьці даўным-даўно працаваў.
Пяты месяц ідзе следства. Пяты месяц прафесіяналы з абласнога СК не могуць раскрыць банальнае злачынства - падпал аўтамабіля. Наўрад ці гэта расследаванне доўжылася так доўга, калі б падпалілі аўтамабіль якога-небудзь грамадзяніна, але тут зусім іншая справа - аўтамабіль належыць чалавеку сістэмы следчаму Брэсцкага МРОСК Дзмітрыю Таразевічу.
Відавочна ў следчага па асабліва важных справах недастаткова доказаў, а сам Міхайлаў віну не прызнае. А калі абвінавачаны віну не прызнае, то як следчы раскрые злачынства? Ніяк. Далей ужо будуць працаваць суд і пракуратура. Тое, што справу перададуць у суд і Віктара асудзяць, не выклікае сумненняў - ён занадта доўга прабыў у СІЗА, каб яго апраўдалі і сапсавалі паказчыкі якасці следства.
Спадзяемся, што пяці месяцаў абласным пінкертонам хопіць, каб давесці справу да суда або яны збіраюцца марынаваць Віктара як інжынера з Мотавела?
Сяргей Пятрухин
© 2023 "Берасцейская вясна"