Друк
22.08.2019
Шмон у СК
 
Сяргей Пятрухін зняў на відэа працэдуру наведвання грамадзянамі Брэсцкага МРСК. Падзеі ад 6 сакавіка 2019 года.
 
Следчы Бересцейскага МРАСК Андранiк Хачатран
 

Калі вас выклікаюць у логава сілавікоў накшталт РАУС або СК будзьце гатовыя, што вас будуць абшукваць. Паводле нейкіх унутраных дакументаў у РАУС і СК нельга праходзіць з тэлефонам і іншымі гаджэтамі, маўляў гэта рэжымныя аб*екты. Рэчы трэба пакідаць у шафках і праходзіць да следчых "налегке". Хоць усе ведаюць, што гэта незаконна. Ведаюць, але гуляюць па іх правілах.

Калі следчы ведае, што ты цалкам "бяззбройны" і ніякай інфармацыі не вынесеш, яму значна прасцей парушаць і злоўжываць.

Калі вас выклікаюць у РАУС або СК, памятаеце, што вы можаце вярнуцца толькі праз некалькі гадоў. Такое здараецца i даволi часта. Не хадзіце туды без адваката і памятайце-беларускія міліцыянты і следчыя вам не сябры. Вы для іх – птушка ў справаздачы. Ім не патрэбна ваша праўда, яны не схільныя разбірацца ў вашай справе. Для іх галоўнае – справаздача.

Гэтыя хлопцы на відэа жартавалі, прышпільваліся, не ведаю, што з імі здарылася. Я звяртаюся да бацькоў. Ніколі не адпускайце у гэтыя страшныя месца сваіх дзяцей адных, асабліва непаўналетніх. Гэта вельмі небяспечна.

Нават сам Аляксандр Лукашэнка ў шоку ад таго, што робяць сілавікі, у шоку ад таго што сам стварыў.

Дарэчы, калі я пранёс у СК тэлефон і сфатаграфаваў свайго Следчага Андраніка Хачатрана, які сшыў мне справу. Ён тады вельмі раззлаваўся. А нядаўна сустрэў яго ў гарадской лазні і вельмі здзівіўся. Я думаў, што ў НКВД існуюць лазні для сваіх супрацоўнікаў…

 
© 2023 "Берасцейская вясна"