Друк
25.08.2019
Берасцейская плошча
 
Незалежнасць--гэта калі ў цябе ёсць свая культура, мова і гісторыя. Усё тое, чым мы адрозніваемся ад суседзяў.
 
Нажаль зараз, большасць майго народа выкарыстоўвае мову суседзяй дзяржавы, так гістарычна склалася, гэта іх выбар. Калісці я таксама быў расейскамоўны, гадаваўся ў расейскамоўнай сям'і, амаль што. Беларускую мову я чуў ад сваёй бабулі, відаць з цягам часу гэта ўзгадалася генетычна. Дык вось, я заклікаю беларусаў пераходзіць на беларускую мову, пазначаць на перапісу насельніцтва беларускую мову як родную.
 
Да сваёй ідэнтычнасці трэба імкнуцца, не адразу гэта прыходзіць. Яшчэ 1,5 гады таму, шмат хто з пратэстоўцаў супраць завода АКБ аб гэтым не задумваліся, але зараз усё больш звяртаюцца да свайго і індыфікуюць сябе менавіта беларусамі. І дзіўна, што праз 28 гадоў плошча ў Берасці не пустуе, на ёй ёсць людзі, якія змагаюцца за сваю будучыню.
 
У 1991 ў гэты дзень выходзілі за незалежнасць, у 2019 тут стаяць за свабоду дыхаць вольным паветрам.
 
Я перакананы, што надыйдзе час і гэтыя людзі будуць таксама стаяць за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.
 
Усіх са Святам, Жыве Беларусь!
Алесь Абляк
 
© 2019 "Берасцейская вясна"