Друк
01.09.2019
Пойдзем – пагаманім…
 
Нядзельны фотарэпартаж з Берасцейскай плошчы
 

Першымі на плошчу патрапілі галубы. Кавалеры прыводзілі сябровак. У гэты дзень можна пашчыраваць семкамі і просам, бо праціўнікі будовы акумулятарнага завода шчодрыя дла братоў нашых меншых і зацятыя ў барацьбе за здаровае акаляючае асяроддзе.

Праціўнікаў завода АКБ сабралось як звычайна не мала, больш за 200 чалавек.

Берасцейцаў цікавіла сітуацыя вакол завода. Сябра ініцыятыўнай групы Аляксандар Кабанаў давёй інфармацыю аб удзеле экаактывістаў у выбарах.

Ён вырашыў выставіць сваю кандыдатуру на кандыдата. Параіў прысутным паўдзельнічаць у ініцыятыўнай групе і назіранні “Па 2 назіральніка на вучастак былоб добра”, - сказаў ён.

Актывіст Канстанцін Астапук уручыў заяву прысутнаму супрацоўніку ў цывільным аб парушэнні адміністратыўнага заканадаўства.

Той прыняў.

Актывіст Валер Фамінскі збіраў подпісы …

Грамдзкае жыццё бруіла, берасцейцам было аб чым пагаманіць.

Міліцыя назірала за берасцейцамі у форме і ў цывільным, фільмавала людзей на плошчы і падчас шпцыру. І канечне ж была ізюмінка “ад МУС” – папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства.

Па традыцыі берасцейцы рушылі на шпацыр па звычайным маршруце па Пушкінскай і Савецкай.

На вуліцы Савецкай людзі пабачылі чалавека падобнага да таго, хто абяцаў разабрацца з міліцыянтамі і экалогіяй.

Шпацыр павуліцах горада завершыўся каля колішняй сінагогі, кінатэатра “Беларусь”.

Затрыманняў не было.

 

 
© 2023 "Берасцейская вясна"