Друк
03.09.2019
Хто каго выбірае?
 
На супольнае пасяджэнне Брэсцкага аблвыканкама і Прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 2 верасня змаглі патрапіць усяго некалькі чалавек - прэтэндэнты ў члены камісій і кіраўніцтва некаторых партый і арганізацый, што вылучалі прэтэндэнтаў.
 
 

Звычайных выбаршчыкаў і блогераў ахова не пусціла ў будынак аблвыканкама, маўляў, "вас у спісах няма".

Паступаючыя ў аблвыканкам заявы прэтэндэнтаў разглядалі адмыслова створаныя ў адміністратыўных адзінках “рабочыя групы” на чале са старшынём раёна або адміністрацыі раёна горада і вызначала каго “рэкамендаваць”, а каго не. Вынікі працы “рабочай групы” агучвалі тыя ж старшыні адміністратыўных адзінак.

У склад аблвасной і АВК не ўключалі некаторых вылучэнцаў ад праўладных структур на той падставе, што: “Загружаны па месцы працы”, “сталы ўзрост”, “праблемы са здароў’ем”, “па сямейных абставінах”.

Што тычыцца незалежных і апазіцыйных прэтэнденаў, дык падтавы для адмовы былі іншыя.
У склад абласной камісіі не ўключылі прадстаўнікоў:
Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленку , бо не мелі дастаткова інфармацыі аб ягоных дзелавых якасцях і арганізатарскіх здольнасцях.
"Гавары Праўду" Анхеля Бланко, бо не мелі дастаткова інфармацыі каб уключаць.

У склад выбарчай камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 (Далей АВК 1) не ўключылі прадстаўнікоў:
Руху "За Свабоду" Рамана Кісляка, бо не мелі дастаткова інфармацыі аб ягоных дзелавых якасцях, назваўся "праваабарнца": “Мы такога статуса ня ведаем, лічым, што праз гэта ён падаў недаставерныя дадзеныя”.

У склад выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 (Далей АВК 2) не ўключылі вылучэнцаў ад апазыцыйных структур на той падстве, што:
Босак Н.П. ад Беларускай партыі левых "Справядлівы Свет" - няма дадзеных аб досведзе працы і здольнасцях.
Ліцвінка І.С. ад ПБНФ - не працуе.

У склад выбарчай камісіі Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі № 3 (Далей АВК 3) не ўключылі:
Захаранка Л.А., вылучаную Рухам "За Свабоду", бо наяўная інфармацыя не адлюстроўвае яе асабістых і практычных якасцяў.
Ігумнава Г., вылучанага БСДП “Грамада” - няма дадзеных аб дзелавых якасцях і падаў недаставерныя дадзеныя: “Не указаў, што ПРАЦУЮЧЫ пенсіянер”.
Чіпурных Л.А., ад Беларускай партыі левых "Справядлівы Свет", не знайшлі дадзеных аб ягоных дзелавых якасцях. Кіраўнік абласной арганізацыі Людміла Дзенісенка абурылась: “Ён маёр, мае дзяржаўныя ўзнагароды! Не маглі ў ваенкамат звярнуцца?!” Яе пытанне засталось без адказу.

У склад абласной камісіі і АВК Брэста збольшага былі ўключаныя правераныя на ранейшых выбарах людзі, пераважна дзеючыя і колішнія работнікі аблвыканкама і адміністрацый горада. Шляхі вылучэння ад праўладных грамадзкіх арганізацый (Белая Русь, БРСМ, Саюз Жанчын, Чырвоны Крыж, арганізацыі разнастайных ветэранаў і праўладных прафсаюзаў), Партыі Працы і Справядлівасці, ЛДП і ад грамадзян.

Ад апазыцыі ў выбарчыя камісіі патрапілі:
У абласную камісію - Волкава М.А., ад Беларускай партыі левых "Справядлівы Свет" (ужо была ў камісіі ў 2012 годзе).
У АВК 1 - Дзенісенка А.Ф., ад Беларускай партыі левых "Справядлівы Свет".
У АВК 2 - Яромчык О.А., сябра партыі БНФ вылучаная Рухам "За Свабоду". (патрэбная як перакладчык).
У склад АВК 3 прадстаўнікі апазіцыі не патрапілі.

Варта параўнаць склад выбарчых камісій папрэдніх парляматскіх выбараў і сёлятніх.

На выбарах 2016году ў Палату Прадстаўнікоў у кіраўніцтве абласной камисии намеснікам старшыні была Грыгор’ева Наталля Валянцінаўна, сакратаром Шамкуць Елена Іосіфаўна.
Гэтым разам гэтыя сама асобы ізноў уключаныя ў склад абласной камісіі, да іх далучыўся Каляда Аляксандар Міхайлавіч, які раней працаваў у выканкаме і стала займаўся выбарамі, нават быў сябрам ЦВК.

На выбарах 2016 году ў Палату Прадстаўнікоў у кіраўніцтве АВК 1 старшынём была Наўмавец Тамара Ўладзіміраўна, намеснікам Капусціна Людміла Георгіеўна, сакратаром Вайтекенес Таццяна Аляксандраўна, у кіраўніцтве АВК 2 старшынём была Янголенка Галіна Андрэеўна, сакратар Акімава Іна Леанідаўна, у кіраўніцтве АВК 3 старшынём была Колбік Марыя Андрэеўна, намеснікам Дутчык Аксана Валер’еўна, сакратаром Хазей Ірына Анатольеўна
Гэтым разам усе гэтыя асобы ізноў уключаныя ў склад першай, другой і трэцяй выбарчых акруг горада. Большасць з іх працуе або парацавала ў выканкамах.

 
© 2019 "Берасцейская вясна"