Друк
05.09.2019
Зачыстка перад прыездам у Брэст кіраўніка Беларусі
 
5 верасня ў 11 гадзін на кватэру да Сяргея Пятрухіна раніцай прыйшлі два маладыя міліцыянты з Ленінскага РАУС. Яны былі з сур'ёзнымі асобамі і відэарэгістратарамі "Дазор".
 
 
Для блогера гэта не было нечаканасцю - за паўгадзіны да візіту супрацоўнікаў МУС Сяргея Пятрухіна папярэдзіў па вайберу ягоны сусед.
 
 
Кабанаў сказаў, што Пятрухіна няма дома і гэта было праўдай, таму што я выйшаў у краму, але потым мы дамовіліся з участковым Яўгенам Клімашэвічам, што я прыйду ў іх логава на апорку на Савецкую.
 
У апорцы мяне апыталі па факце маёй заявы аб адміністрацыйным правапарушэнні-нанясенне невядомым графіці на фасад дома і ўручылі позву на 6 верасня. У 11. 00 я павінен быць у знакамітым Пінскім ГАУС.
 
Берасцейскія міліцыянты паскараюць працэс стварэння папулярнага ў Беларусі серыяла "Пінскі Спрут", які мы здымаем з Аляксандрам Каабанавым і жыхарамі Пінска і Пінскага раёна. 
 
Аляксандра Кабанава 6 верасня выклікаюць у пракуратуру горада Бярозы. Яму тэлефанаваў сам пракурор Бярозаўскага раёна таварыш Круцько. Заўтра Саша едзе да яго да 11 гадзін.
 
Гэтак жа заўтра ў розныя дзяржаўныя органы з сілавым ухілам выклікаюць актывістаў супраць будаўніцтва завода АКБ.
 
Аляксандр Рыгоравіч, ваша загад выканана-горад ад непажаданых элементаў ачышчаны.
 
 
З. Ы. Калі вярталіся з апоркі каля Дэпартамента фінансавых расследаванняў сустрэлі Мікалая Каршанкова, намесніка старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта. "Іду пісаць яўку з павіннай" - пажартаваў чыноўнік на пытанне Кабанава. Мы спыталі каго з Мінпрыроды пасадзілі. Мікалай Каршуноў не адказаў. Ён быў задуменны.
 
                                                                                                                 Сяргей Пятрухiн
 
© 2019 "Берасцейская вясна"