Друк
13.09.2019
У Берасці ўключыўся адміністратыўны рэсурс?
 
13 верасня завершыўся этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты.
У камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі #1 зарэгістравана 7 прэтэндэнтаў.
 
Пабачылі і два пікета па збору подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Леаніда Брыча. Збор подпісаў пачаўся па заканчэнні працоўнага дня. На пікеце прысутнічаў сам дэпутат-прэтэндэнт. Ахвотна ўступаў у гутаркі з грамадзянамі. Было бачна, што ўмее выступаць, можа гаварыць пераконліва і без папер...
 
Ажно з 8 верасня на вуліцах Берасця можна пабачыць інфармацыйны пікет па збору подпісаў за вылучэнне актывісткі "Эўрапейскай Беларусі" Паліны Шарэнда-Панасюк у кандыдаты ў дэпутаты парляманта.
 
 
Пікет прыцягвае ўвагу і карыстаецца папулярнасцю сярод Берасцейцаў. Яны часта пакідаюць свае подпісы любяць фатаграфавацца на фоне нацыянальнай сімволікі пад гукі беларускіх песен. Па словах зборшчыкаў подпісаў ініцыятыўная група налічвае 20 асоб. Подпісы збіраюць па хатах і на вуліцы, учора было добра на вуліцы спадпісалася 40.
 

Другі пікет за Леаніда Брыча расчараваў і абурыў. Маладыя людзі, што падышлі да пікета, патлумачылі, што яны члены ініцыятыўнай групы, а ўвогуле Пяскову Дзмітрію Анатольевічу далі распараджэнне знайсці людзей у ініцыятыўную групу дзеючага дэпутата...
 
Прозвішча вядомае, пагугліў: (https://www.mst.by/ru/region_brest-ru/) - "Коммунальное спортивное унитарное предприятие «Брестский областной центр поддержки спорта»
224005, г.Брест, ул.Левоневского, д.17
e-mail:cps@brest.by
 

Заместитель директора – Песков Дмитрий Анатольевич
+375 162 52 89 93"
 
Дзмітрый Пяскоў - член АВК1 вылучаны ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

Пасля 18:00 да пікета каля ЦУМа пацягнуліся маладыя стрыжаныя хлопцы спартовага выгляду...
Самі пацягнулісь, ці хто падсказаў?
 
 
Па чатырох выбарчых акругах экаактывісты выставілі чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты: АВК1 - Аляксандар Кабанаў, АВК2 - Раман Кісляк, АВК 3 - Алена Макарэвіч, АВК4 - Уладзімір Мароз.
 
Збор подпісаў - да 7 кастрычніка.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"