Друк
16.09.2019
Чаму начальнік УУС Брэста не абвяргае словы крымінальніка?
 
Каля месяца прайшло з таго часу, як чалавек з крымінальным мінулым па імені Віталь Рабчук распавёў пра тое, як супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся начальнікам крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадзем Генадзевічам Новікавым, зрабіў яму непрыстойную прапанову.
 
 
Распавесці следству, што баепрыпасы, знойдзеныя міліцыяй у службовым аўтамабілі актывіста Майсея Мазько належаць актывісту. Віталь не пагадзіўся агаварыць свайго калегу, з якім яны працавалі ў манастыры. Тады таварыш Новікаў зрабіў Рабчуку яшчэ адна прапанова-сказаць, што гэта яго, Рабчука Віталя, патроны.
 
Віталь адмовіўся. Гэтыя размовы вяліся ў ІЧУ Ленінскага РАУС і для згаворлівасці і душэўнай гутаркі міліцыянт купіў гарэлкі. Аднак Рабчук яго чаканняў не апраўдаў, а вось гарэлку выпіў. З поўнай павагай.

У рэаліях сучаснай Беларусі гэтая гісторыя не выглядае дзіўнай. Усе ведаюць аб такіх прыёмах і такіх супрацоўніках. Крымінальнікі высакародней і лепш за мянтоў.
 
А як інакш можа бать ў краіне, дзе месца крыміналу заняло МУС і законна, у пагонах, з экспертызамі творыць бязмежжа?

Генерал Астрэйка, вядома, не чакаў такога праколу, але яго прэс служба маўчыць, подтвержая горкую праўду слоў Віталя Рабчука.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"