Друк
18.09.2019
Iмпартазамяшчэнне
 
Блогеры канала Народны рэпарцёр стварылі новую рубрыку, якую прысвяцілі айчыннай медыцыне i яе праблемам.
 
Жыхарка г. Пінска Любоў Юш, мае 2 групу інваліднасцi
 
З 2009 па 2017 лекары лячылі гіпертанію нашай гераіні імпартнымі лекамі, якія ёй дапамаглі выйсці на ўстойлівую рэмісію і зрабілі яе жыццё нашмат лягчэй. Але ў 2017 ёй прапісалі беларускія аналагі, якія не працуюць, а купляць імпартныя прэпараты за поўны кошт пінскай пенсіянерцы проста дорага.
 
Але тут ёсць яшчэ адна дэталь - Любоў Уладзіміраўна 28 гадоў адпрацавала ў фінансавым аддзеле райвыканкама і ёй зразумела хто і як асвойвае зэканомленыя дзяржаўныя грошы,  якiя выдзелелi на льготныя лекі.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"