Друк
19.09.2019
Перадвыбарчая кампанія прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ пачалася!
 
18 верасня прадстаўнікі ініцыятыўнай групы пачалі збор подпісаў за вылучэнне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
 
Вылучэнцы Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Мароз, Алена Макарэвіч, Раман Кісляк
 
Ініцыятыўная група закрыла сваімі вылучэнцамі ўсе 4 выбарчыя акругі. Гэтыя пікеты відаць і чуваць здалёк. Жоўтыя сцягі з надпісам " прэч атруту! Няма заводу!", жоўтыя бейсболкі з надпісам "жыць", жоўтыя майкі з надпісамі " няма заводу АКБ!" і вядома песня "Жыць!" якая гучала з прайграваючых прылад.
 
Віталь Козак адзін з самых заўзятых праціўнікаў завода АКБ зладзіў у пікеце на Савецкай сапраўдны мітынг з дыскатэкай.
 
Характэрнай асаблівасцю збору подпісаў з'яўляецца тое, што подпіс за любога з вылучэнцаў можна пакінуць на любым пікеце. Падпісныя лісты за ўсіх чацвярых маюцца ў зборшчыкаў подпісаў, а гэта вельмі зручна.
 
 
Пацікавіліся колькі подпісаў сабралі за дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча, які хоча яшчэ адзін тэрмін паслужыць беларускаму народу. Нам адказалі, што ў яго актыве на гэты момант 700 подпісаў.
 
Пікет Леаніда Барыча каля кiнатэатра "Беларусь"
 
Пікет незалежных вылучэнцаў побач з кінатэатрам " Беларусь"
 
Пікет незалежных вылучэнцаў побач з кінатэатрам " Беларусь"
 
Пікет незалежных вылучэнцаў на супермаркеце "Мiкс" у Кавалёўцы

Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце "Карона" на Маскоўскай
Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце "Грын" на Гаўрылава
 
Пікет незалежных вылучэнцаў на суперпермаркеце "Марцiн" у Тэльмах-1. Самая буйная кропка па збору подписаў на дадзены момант.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"