Друк
16.10.2019
Абласны суд адмяніў рашэнне суддзі Раісы Лабачэўскай
 
Суддзя абласнога суда А. Саўчук адмяніў рашэнне суддзі суда Маскоўскага раёна Р. Лабачэўскай у дачыненні да жыхаркі горада Пінска Наталлі А. і спыніў справу па малазначнасці правапарушэння.
 
 
Раіса Лабачэўская аштрафавала Наталлю А. на 10 базавых за адміністрацыйнае правапарушэнне прадугледжанае ч. 1 арт. 14. 5 КаАП "недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавару". Нагадаю, што Мытны камітэт зрабіў буру ў шклянцы, калі Наталля А. на прапускным пункце Невель на пытанне інспектара " ці везяце вы таблеткі?"дастала з касметычкі 7 таблетак прэпарата "Золомакс", які ёй прапісалі пасля аперацыі па трэпанацыі чэрапа. Глядзіце відэа:
 
 
Суддзя Аляксандр Саўчук " даследаваўшы матэрыялы справы і вывучыўшы довады скаргі, суд прыходзіць да высновы, што абставіны правапарушэння судомісследаваныя з дастатковай паўнатой, зробленыя правільныя высновы аб вашай вінаватасці ў здзяйсненні правапарушэння. Аднак для накладання спагнання не ўлічаны канкрэтныя абставіны справы, якія сведчаць аб яго малазначнасці, таму суд пастанову адмяняе і спыняе справу па малазначнасці і вызваляе вас ад адказнасці"
 
 
Жанчына-сакратарка суддзі Аляксандра Саўчука расчулілася ад справядлівасці якая запанавала ў зале суда і расплакалася.
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"