Пасяджэнне камісіі не пачалося без прыгод. Прапаршчык міліцыі, які прадставіўся як Ехалкін Сяргей Аляксандравіч незахацеў пускаць у будынак аблвыканкама, дзе месціцца камісія, назіральнікаў, вылучаных грамадзянамі, маўляў, “Без пасведчанняў нельга. Вось да Вас два назіральнікі паказалі мне пасведчанні падмісаныя Лісам…”.
Паўшоў у камісію пытаць, што рабіць. Прыйшоў член камісіі Цімашук Сяргей Іосіфавіч, начальнік глаўнага кіраванняаддзела арганізацыйна кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама: “Вы неправільна сфармулявалі. Вы не назіральнік, а прыйшлі рэгістравацца назіральнікам…”
Акрамя двух назіральнікаў ад грамадзян і зацікаўленай асобы Рамана Кісляка на пасяджэнне камісіі не пусцілі іншых жадаючых прысутнічаць грамадзян.
Старшынствуючы на пасяджэнні Аляксандр Каляда, начальнік глаўнага ўпраўлення Брэсцкага абласнога упраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, выказаў меркаванне: “У нас не “ток-шоў” таму абмяжуемся наяўным складам”.
Першым разгледзелі пытанне па прэтэндэнту Аляксандру Рамановічу па Пінскай гарацкой выбарчай акрузе №14: “Вылучэнец “Руху за Свабоду”. Прапушчаны тэрмін падачы скаргі. Пакінем без разгляду”.
Другім пытаннем разгледзелі скаргу Рамана Кісляка, вылучэнца па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2. Таксама адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам.
Раман вылучаўся ад грамадзкай арганізацыі і шляхам збора подпісаў. Па словах выступаючых членаў абласной камісіі, яны выявілі некалькі прыемлемых з “забракаваных” подпісаў, але са спачуваннем паведамілі, што застаўшыхся подпісаў усё роўна не хапае 15,7% для рэгістрацыі кандыдатам.
Старшыня АВК-2 Галіна Янголенка ўсяляк нападала, калі апраўдоўвалась перад камісіяй, на пытанні незарэгістраванага кандыдатам прэтэндэнта Рамана Кісляка: “На пасяджэнні самавольна здымаў, на забарону, здымкі не прыпыніў. Вы калі нумаравалі подпісы?! Меў магчымасць азнаёміцца з дакумантамі. Прыйшоў позна а 16;50, сядзеў да 19;45. Абвінаваціў нас, што ў нас подпісаў болей, чым здаваў…”
Член камісіі Марыя Волкава, вылучэнка ад БПЛ “Справядлівы Свет”, да ГаліныЯнголенка: “У мяне склалася ўражанне, што Вы праверылі ўсе лісты Кісляка, а не 200 подпісаў, і выбралі тыя, дзе выявілісь заўвагі?” Старшыня АВК-2 пярэчыць.
Раман Кісляк заяўляе камісіі, што выбарчая камісія выходзіць за межы сваіх паўнамоцтваў, калі правярае ўсе падпісныя лісты, а падставы для адмовы на якія спасылаецца АВК-2 – гэта камедыя, праверка правапісу, бо тэхнічныя памылкі ня ёсць падставай для прызнання подпісаў несапраўднымі. Была парушана працэдура парадку праверкі і фіксацыі вынікаў.
“Чытайце Кодэкс!” – завершыў прамову Раман Кісляк.
Камісія большасцю галасоў прагаласавала, пакінуць рашэнне АВК-2 без зменаў. Член камісіі Марыя Волкава, вылучэная БПЛ “Справядлівы Свет”, адзіная, хто прагаласавала супраць.
На заканчэнне пасяджэння старшыня камісіі Аляксандар Каляда прызнаў, што раней, яшчэ у 1989 годзе, можна было вылучацца ад грамадзкіх аб’яднанняў.
“Але калі кіравацца тым, чым Раман Кісляк, сітуацыя можа дайсці да абсурда. Няхай Канстытуцыйны суд вырашае, а мы дзейнічаем адпаведна закона.
Нашае рашэнне можна абскардзіць у 3-хдзённы тэрмін ў судзе. Заўтра а 11-ай атрымаеце рашэнне”, - завершыў Аляксандар Каляда.