Друк
24.10.2019
Непажаданых кандыдатаў пазбаўляюць рэгістрацыі
 
24 красавіка камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 Прыняла рашэнне пазбавіць кандытата Паліну-Шарэнда-Панасюк рэгістрацыі кандыдатам.
 
Кандыдат па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе Паліна Шарэнда-Панасюк
 
На пасяджэнні прысутнічалі давераная асоба кандыдата Паліны Шарэнда-Панасюк Андрэй Шарэнда, назіральнік ад БХК Уладзімір Вялічкін і блогер Сяргей Пятрухін.. Апошніх двух на пасяджэнне камісіі не запрашалі і афіцыйна грамадства не апавяшчалі.
 
На паяджэнні АВК-1 сакратар Таццяна Вайтэкенас, старшыня Тамара Наўмавец,намесніца старшыні Людміла Капусціна і іншыя члены камісіі
 

Старшыня камісіі Тамара Наўмавец давяла прысутным інфармацыю, што у камісію паступілі прадстаўленні з міліцыі. З атрыманай інфармацыі вынікае, што падчас агітацыйнага перыяду кандыдатам Палінай Шарэнда-Панасюк праводзілісь не агітацыйныя пікеты, а пікетаванні з іншай мэтай, гучалі лозунгі: “Выбараў няма”, Лукашэнка мусіць зысці!”, “Баста”… На пікеце раздавалісь улёткі вырабленыя на ксераксе. Агучвалісь прамовы ў якіх мовы няма аб выбарчыай праграме. Міліцыя прадаставіла відэазапісы.

Член камісіі праз тэлефон паказаў прысутным відэа “Берасцейскай вясны” аб праводзімым кандыдаткай пікеце.

“А выступ на тэлебачанні глядзелі?!” – запытала старшынякамісіі.
“Трэба на пікетах гаварыць аб праграме, а тут патрабаванні. Гаварыць, чым мае намер займацца кандыдат, а не гаварыць праўду! Тут заклікі адхіліць Лукашэнку, супраць будовы АЭС, завода АКБ”, - выказала меркаванне сакратар камісіі Таццяна Вайтэкенас.

На прэтэнзіі членаў камісіі даверанаяасоба кандыджата Андрэй Шарэнда адказаў: “Гэта нашыя праграмныя патрабаванні, адстаўка Лукашэнкі…. За нас падпісалась паўтары тысячы грамадзян, яны падзяляюць нашыя патрабаванні. Вы пазбаўляеце нас рэгістрацыі, бо баіцесь, што мы агучваем нашыя патрабаванні, баіцесь за свае фатэлі…”


Давераная асоба кадыдата Андрэй Шарэнда

Тамара Наўмавец працягвае: “Гучалі заклікі да смены ўлады… Адпаведна арт. 45 ВК агітацыйныя матэрыялы павінны ўтрымліваць зыходныя дадзеныя. 21 кастрычніка вы раздавалі ўлеткі вырабленыяна ксераксе, а фонд быў створаны толькі 23-га… ”

Камісія адзінагалосна прагаласавала адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам Паліну Шарэнду-Панасюк.

Кандыдат мае намер абскардзіць рашэнне акруговай камісіі.

Наўпроставы эфір паседжання

Калі давераная асоба кандыдата Андрэй Шарэнда і блогер Сяргей Пятрухін пакінулі камісію, напрыканцы пасяджэння заварушыўся член камісіі Сафронаў Аляксандар Мікалаевіч, вылучэнец Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароў’я: “А як с пункту гледжання правасуддзя заклікі да звяржэння ўлады?..”

Член АВК-1 Сафронаў Аляксандар Мікалаевіч зправа

Ён патлумачыў назіральніку, што не лекар, а на пенсіі – з “колішніх”…

Паліна Шарэнда каментуе рашэнне выбаркама

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"