Друк
27.10.2019
Кандыдат у дэпутаты Мароз мае намер правесці мітынг супраць акумулятарнага завода пад Берасцем
 
Кандидат в депутаты Палаты представителей Владимир Мороз в рамках своей предвыборной кампании планирует провести тематический агитационный митинг против аккумуляторного завода под Брестом.  https://naviny.by/
 
Уладзімір Мароз. Фота: ex-press.by/
 

Як паведаміла БелаПАН давераная асоба кандыдата, праваабаронца Раман Кісляк, 25 кастрычніка адпаведнае апавяшчэнне аб правядзенні мітынгу Мароз падаў у Берасцейскі гарвыканкам. Мерапрыемства намячаецца на 3 лістапада ў Брэсце, на пляцоўцы ля Палаца культуры прафсаюзаў. На мітынгу Мароз азнаёміць выбаршчыкаў са сваёй праграмай і зробіць акцэнт на яе галоўным складнікам-патрабаванні спынення будаўніцтва і канчатковага закрыцця акумулятарнага завода пад Брэстам.

"На дадзены час члены выбарчага штаба Мароза сустракаюцца з выбаршчыкамі і знаёмяць з праграмай кандыдата. Пасля таго, як будуць надрукаваныя ўлёткі, пачнём правядзенне агітацыйных пікетаў", - дапоўніў Кісляк.

https://naviny.by/new/20191026/1572085414-kandidat-v-deputaty-moroz-nameren-provesti-miting-protiv-akkumulyatornogo

 
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"