Друк
27.10.2019
Міліцыянты паблыталі выбарчы кодэкс з адміністрацыйным
 
Сёння пасля агітацыйнага пікету да кандыдата ў дэпутаты ППНС Беларусі Паліне Шарэнда-Панасюк падышла зграйка міліцыянтаў з Ленінскага РАУС Брэста на чале з уладальнікам самай прыгожай прычоскі сярод супрацоўнікаў АУС Брэсцкага аблвыканкама ўчастковым Сяргеем Ігнацюком.
 
 
Яны спрабавалі ўручыць ёй і яе даверанай асобе Андрэю Шарэндзе позву ў суд на панядзелак 28. 10. 2019. Па якой прычыне яны не патлумачылі, але са слоў Андрэя Шарэнда, міліцыянты тэлефанавалі яму на тэлефон раней і прасілі яго падысці на апорку каб скласці пратакол па 23.34, але былі пасланыя куды далей.
 
Нагадаю, што на сённяшні дзень Паліна Шарэнда-Панасюк з'яўляецца сапраўдным кандыдатам і мае поўнае права на агітацыю. Але мабыць міліцыянты пераблыталі Выбарчы кодэкс з Адміністрацыйным і спрабуюць падмяніць паняцці.
 
24. 10. 2019 акруговая выбарчая камісія пад кіраўніцтвам Тамары Навумавец, сын якой, паміж іншым, служыць у Ленінскім РАУС, адмяніла Паліне Шарэнда-Панасюк рэгістрацыю, але гэтае рашэнне было абскарджана ў абласной выбарчай камісіі. Выніку будзе агучаны ў панядзелак у 16. 30. Да гэтага часу Паліна Шарэнда-Панасюк мае поўнае права на агітацыю. Мяркуючы па ўсім у каго-то ад пікетаў Паліны канкрэтна подгорает. Дарэчы, рашэнне абласной выбарчай камісіі Паліна можа абскардзіць у ЦВК.
 
 
Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, які адсочвае хаду падрыхтоўкі да выбараў, лічыць, што на незалежнага кандыдата, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Паліну Шарэнда-Панасюк, за вылучэнне якой падпісалася звыш палутара тысяч выбаршчыкаў Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі #1, ажыццяўляецца міліцэйскі ціск. Міліцыя падмяняе паняцці выбарчага кодэкса і адміністратыўнага. Агітацыйныя пікеты разглядае як несанкцыянаваныя і складае пратаколы па надуманых падставах, каб прыбраць з выбараў кандыдата, які агітацыйна зацьміў сваіх канкурэнтаў па акрузе. Людзі перасталі давяраць уладам, жадаюць перамен, у кіраўнікоў здаюць нэрвы. Паступіў загад усунуць з выбараў незалежнага кандыдата Паліну Шарэнда-Панасюк.
 
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"