Друк
28.10.2019
КСУП Хвінявічы супраць ветфельдшара Якава Антановіча
 
КСУП Хвіневічы хоча спагнаць з маладога спецыяліста ветфельчара Якава Антонавіча, які праходзиў там "адпрацоўку" пасля Ваўкавыскага агракаледжа.
 
 
Яго вінавацяць у тым, што ён не дапамог карове ацяліцца ў выніку карова памерла, і тое, што Якаў не разабраў мёртвую жывёлу і яна не пехала на мясакамбінат. Гаспадарка хоча атрымаць за карову 1 314 рублёў 27 капеек.
 
Але ўжо вельмі шмат "касякоў" з іх боку, якія пры належным разгалосе зробяць гэтую справу рэзананснай. "Касякі" будзе выпраўляць памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна таварыш Ірына Забеліна. 
 
юрысконсульт КСУП Хвінявічы Ганна Фёдаравіч
 
#Касяк1
У дзень падзежа каровы ў Якава быў выходны і прадстаўнік КСУП Хвіневічы Ганна Фёдаравіч пацвердзіла ў судзе, што адпаведнага загаду аб выхадзе на працу Якава Антонавіча не было.
 
#Касяк2
Гэтак жа яна сказала, што ў службовыя абавязкі ветфельчара не ўваходзіць разделка туш памерлых жывёл. Гэта справа санітара.
 
#Касяк3
Прымаць роды ў каровы не ўваходзіць ў пасадныя абавязкі ветфельчара
То бок, выглядае так, быццам маладога адмыслоўца наўпрост робяць крайнім. Службовае раследванне якое правадзілася на прадпрыемстве вызначыла вінаватых - галоўнага ветэрынара КСУП Хвінявічы Івана Апанасіка і загадчыцу фермы Таццяну Місялевіч. Іх прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці - вымоа ды папярэджанне. А вось фінансава вырашылі пакараць маладога адмыслоўца.
 

Суддзя Е. Лобан на папярэднім слуханні вырашыла прыцягуць да працэсу ў якасці суадказнікаў начальства Я. Антонавіча-галоўнага ветэрынарнага лекара КСУП Хвиневичи Івана Апанасіка і загадчыцу фермай Таццяну Місялевіч, а таксама ветэрынарнага лекара гінеколага Аляксандра Пушкіна.
 
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна
 
Трэба адзначыць, што памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна была супраць прыцягнення вышэйназваных у суадказнікі.
 
Нагадаем вам, что Якаў Антановіч на канале "Народны рэпарцёр" распавёў пра шматлікія парушэнні ў КСУП Хвінявічы. Глядзіце ніжэй.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"