Друк
31.10.2019
У выступе кандыдата на Беларусь 3 выбарчыя камісіі і суд угледзелі “распальванне сацыяльнай варожасці”
 
31 кастрычніка у Брэсцкім абласным судзе завершыўся разгляда скаргі Паліны Шарэнда-Панасюк на адмену рашэнняў аб яе рэгістрацыі кандыдатам, прынятымі АВК-1 і Брэсцкай абласной выбарчай камісіяй.
 

Кандыдат Паліна Шарэнда-Панасюк у Брэсцкім абласным судзе

Суддзя Таццяна Міхайлаўна Міранюк азнаёміла прысутных з сутнасцю справы:

“…Рапарты з УУС, улеткі, …. Паліна Шарэнда-Панасюк вылучаная грамадзянамі пазбаўлена рэгістрацыі кандыдатам. Падчас агітацыі выступіла на ТВ, праводзіла пікеты… Гучалі абраза і паклёп у дачыненні да кіраўніцтва краіны, распальвання сацыяльнай варожасці, заклікі да выхаду на вуліцы з мэтай змены ўлады 17 кастрычніка пазбаўлена рэгістрацыі рашэннем АВК-1, абскардзіла ў абласной камісіі. Скарга пакінута без задавальнення”.

Актывістка “Эўрапейскай Беларусі”, Паліна Шарэнда-Панасюк пярэчыць абвінавачванням: “Крытычныя выказванні не забаронены, падставы для адмены рашэння аб рэгістрацыі надуманыя. Суду не прадстаўлены доказы паклёпу, абразы і распальвання сацыялнай варажнечы… Норма права прыменена не правільна, бо мяне раней не папярэджвалі, адразу пазбавілі рэгістрацыі... У агітацыі я крытычна выказвалася, а тое, што камісія называе паклёпам і абразай - гэта цэнзура. У выступе на тэлебачанні я нікаго не абражала. Усё сказанае мной праўда. Экспертызы не праводзілася. Пісьмовых папярэджанняў мне не выносілася. 21 кастрычніка на агітацыйным пікеце з маёй даверанай асобай я агучвала сваю праграму: “Неабходна змена кіраўніцтва. Закрыццё АЭС… Я казала то, што ў маім выступе на тэлебачанні”.

Суддзя: “Заклікі да выхаду на вуліцы з мэтай змены ўлады?

Паліна: “Выхад тады, калі ўлада выйшла з пад кантролю народа. Гэта адзінае выйсце, каб вярнуць яе ў прававое поле. Гэта нармальны дэмакратычны працэс. Што такое сацыяльная варожасць? Дзе яе там камісія пабачыла? Такое я ня ведаю. Было 6 пікетаў,  практычна кожны дзён з першага дня агітацыі. Я стварыла фонд 23 кастрычніка, але не паспела ім скарыстацца. Грамадзяне самі бралі тэкст майго выступу на тэлебачанні, там было пазначана, што надрукавана на мае сродкі.

Прашу суд адмяніць рашэнні аб адмене рашэння аб рэгістрацыі і пакінуць мяне кандыдатам”.

Старшыня абласной выбарчай камісіі Каляда Аляксандр Міхайлавіч,які працуе ў абласным фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, патлумачыў: “Абласная камісія разгледзела скаргу і адмовіла, таму як абласная камісія мае права без папярэджання адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі. Камісія палічыла, што парушэнні былі сур'ёзнымі і сістэмнымі. Яна казала ў выступе на Беларусь 3: “Дэжаўная сістэма працуе не на развіццё краіны, а на дыктатара...” - Лічу, што у яе аыступе людзі дзеляцца на часткі ... - “Лукашэнка скраў у нас выбары” – абвінавачванне у крадзяжы, гэта што не абраза? Толькі распаўсюд улётак па-за фондам дастаткова, каб пазбавіць у рэгістрпцыі. Прашу адмовіць у задавальненні скаргі. Перад запісам на ТВ кандыдаты папярэджваюцца аб недапушчальнасці паклёпу, абразы, …

Суддзя: “Паступалі паведамленні з УУС рапарты, аператыўныя відэа, здымкі і друкаваныя матэрыялы, вытрымкі з выступаў як стэнаграма...”

Паліна: “Падчас пікетаў мы не бачылі міліцыянераў у форме. Было ад 5 да 10 чалавек у цывільным і пружынкамі ў вушах. Нам ніхто не прадстаўляўся і не папярэджваў. Хто  гэта быў, хто прадастаўляў?.. Крытыка ўладаў гэта не абраза, не паклёп, не распальванне сацыяльнай варожасці. Вы падмяняеце паняцці. Прашу адмяніць рашэнне абодзвух камісій, бо яны ня верна разумеюць словы “абраза, паклёп і варожасць і аднавіць мяне кандыдатам”.

Пракурор Манюк Елена Іосіфаўна: “Была зарэгістравана…, пазбаўлена…, і абласной камісіяй адмоўлена ў задавальненні... Рашэнні матываваныя матэрыяламі з райаддзела адпаведна якім ёсць паклёп, абраза і распальванне сацыяльнай варожасці. Раздавалі агітматэрыялы вырабленыя на прынтары да ўтварэння фонда. Тое, што яна кажа, што не было і беспадстаўна. Але кандыдат мае ня толькі правы, але і абавязкі. Паводле арт.арт. 47 і 75 Выбарчага кодэкса не павінна быць абраз, паклёпу, сацыяльнай варожасці… Мяркую Паліны Шарэнда-Панасюк здзейсніла тое, што ёй ўмяняецца. На падставе арт. 70-1 ВК камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі. Прашу пакінуць пастановы без зменаў і скаргу без задавальнення”.

У выніку суддзя Таццяна Міранюк прыняла пастанову пакінуць пастановы выбарчых камісій без зменаў, а скаргу без задавальнення.

 
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"