Друк
01.11.2019
У Берасці безсаромна “адстрэлілі” апошняга кандыдата-“акумулятаршчыка”
 
Ім апынуўся Уладзімір Мароз, кандыдат па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе № 4.
 
Надзея Зайцева старшыня акружной камісіі Брэстскай-Пагранічнай акругі №4
 
Больш за тысячу выбаршчыкаў падпісалась за вылучэнне Ўладзіміра Мароза, як праціўніка будовы акумулятарнага завода, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Акруговая камісія адмовілась рэгістраваць яго кандыдатам ад грамадзян, маўляў шмат “несапраўдных подпісаў”, але зарэгістравала як вылучэнца АГП.
 
 
На 11 гадзін 1 лістапада Ўладзімір Мароз быў запршаны на пасяджэнне камісіі. Не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць на пасяджэнне. Першымі, камісія аднагалосна прагаласавала, выдалілі блогераў, а напрыканцы пасяджэнне старшыня камісіі Зайцава Надзея Пятроўна з дапамогай міліцыі выдаліла даверанаю асобу кандыдата Аляксандра Кабанава з залы.
 
Некаторым членам каміссіі сорамна

Надзею Зайцаву абула, тое, што ён аргумантавана выклаў, што кандыдата пазбавілі рэгістрацыі незаконна, бо да ўлётак і іх расклеівання, на якія спасылаецца камісія, каманда кандыдата не мае ніякога дачынення. “Гэта наўмысная правакацыя, каб зняць кандыдата з выбараў! Гэта злачынства!” – паспеў сказаць Кабанаў.

Ужо на калідоры Кабанаў выказаў думку, што кандыдата наўмысна здымаюць бо ёсць адмысловы загад пазбыцца кандыдата і сарваць правядзенне заяўленага мітынга на 3 лістапада на прыступках Палаца прафсаюзаў, якога ўлады вельмі баяцца.

 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"