Друк
17.11.2019
Назіральнікам перашкаджаюць збіраць рэчавыя доказы парушэнняў заканадаўства
 
Раніцай 13 лістапада на 24 вучастку 2-ой выбарчай акругі, што ў Берасці, задоўга да адкрыцця вучастку, у прыцемках, за зачыненымі дзвярыма, нейкія асобы соваліся па вучастку. Што яны там рабілі, можна толькі здагадвацца.
 
 
Старшыня камісіі Каваленка Таццяна Іванаўна забараняе назіральніку Ўладзіміру Вялічкіну фатаграфаванне і відэаздымкі на вучастку. Больш таго не дае рабіць копію пратакола аб прагаласаваўшых за дзень, пішы, маўляў, "на паперцы асадкай". Камісія, нават, збіралася па-за гадзінамі працы камісіі, каб зрабіць пратакол за № 1 ад 12 лістапада, дзе другім пунктам 8 галасамі прысутных членаў камісіі пастанавілі забараніць фота і відэа на вучастку.
 
У вечары пасля закрыцця, або раніцай да адкрыцця вучастку тыя ж 8 асоб вырабілі і падпісалі вытрымку з пратакола №1 і выдалі пад роспісь, што яны вырашылі забараніць фота і відэаздымкі на вучастку. 

Назіральнік такой колькасці чальцоў на вучастку не бачыў. 12 лістапада на вучастку былі 2 асобы і старшыня, а раніцай 2 іншыя асобы і старшыня. Калі паспелі сабрацца і падпісаць незразумела.
Старшыня камісіі аказвала ціск на назіральніка, замінала ў ажыццяўленні паўнавартаснага назірання, неаднаразова пагражала выдаліць з вучастка за тое, што назіральнік зрабіў копію пратакола з дапамогай тэлефона. Раней намагалась забараніць ўсім назіральнікам даставаць тэлефоны.
 

Скрыня для датэрміновага галасавання не забяспечвае захавання бюлетэняў. Крышка забяспечваецца толькі адной пластылінавай пячаткай. Паміж крышкай і скрыняй застаецца шчыліна. На ноч і на абед адтуліна для укідвання бюлэтэняў не заклеіваецца паперай, а папера прыляпляецца пластылінавымі пячаткамі, якія легка пераляпіць, па-за гадзінамі працы камісіі, калі назіральніка няма. Дно скрыні мацуецца 4 шрубамі, якія замазаныя пластылінам, каб схаваць відавочныя сляды магчымага ўскрыцця.

Аб чым назіральнікам пададзена заява на імя старшыні камісіі аб парушэнні арт. 51 і 53 ВК, з патрабаваннем выправіць недахопы.

Прысутны назіральнік ад "Белай Русі", Герасимчук Андрей Иванович, 14 марта 1974 года рождения, заместитель генерального директора по идеологической работе (кадрам и быту) государственного производственного проектно-строительного унитарного предприятия «Объединение Брестоблсельстрой», што дня падае лісты аб працы выбарчай камісіі старшыні камісіі. Праз зробленую копію пратакола, пачаліся абвінавачванні ў бок назіральніка Вялічкіна, той мусеў уключыць відэазапіс, каб стрымаць паток агрэсіі і пагроз з іх боку.

Старшыня пагражала выдаліць назіральніка, а ідэолаг кваліфікаваў відэазапіс як "парушэнне грамадзкага парадку"...
Датэрміновае галасаванне на вучастку вызначылася надзвычайнай яўкай, прагаласавала 38,8% выбаршчыкаў.
Дзень выбараў 17 лістапада распачаўся з чарговай забароны рабіць фота і відэа здымкі,  што парушае канстытуцыйны прынцып адкрытасці і галоснасці выбараў,  Арт. 65 Канстытуцыі, і ч. 1 Арт. 13 выбарчага кодэкса "выбары праводзяцца адкрыта і галосна".
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"