Друк
18.11.2019
Каму 3000 жалованья, а каму 4000 штрафа
 
18 лістапада прайшло пасяджэнне Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1. На пасяджэнні ўзгадалі кадыдатаў прадвыбарнай гонкі…
 
Нагадаем, у акрузе былі зарэгістраваныя 3 кандыдаты:
  1. Брыч Леанід Рыгоравіч, намеснік старшыні Сталай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў…, з гадавым даходам у 2018 годзе 39 703 рублёў 16 капеек. Мае каштоўныя паперы ААТ «Надзея-Пінск».

  2. Курыловіч Уладзімір Рыгоравіч, дэпутат Брэсцкага гарацкога Савета з гадавым даходам у 2018 годзе 38 065 рублеў 54 капейки. Мае часткі ва ўстаноўчых фондах ТАА «Вірра Брэст» і ТАА «Інтур-буд» і
    Чытаць падрабязней: https://brestcity.com/blog/kakie-doxody-u-kandidatov-v-deputaty-po-brestu-vybory-2019?fbclid=IwAR34dsiLI9oXuQplh7tWLLCk1FagEmFGOZsFJbzGPbSdn91m7ispNnhHYPA

  3. Паліна Шарэнда-Панасюк, актывіст “Эўрапейскай Беларусі, рэпетытар польскай мовы”, аб даходах не пасьпелі абвесціць…

Пасля двух тыдняў яркай агітацыйнай кампаніі ўлады наляканыя папулярнасцю незалежнай кандыдаткі, якую вылучыла больш за паўтары тысячы берасцейцаў, прадпрынялі захады па нейтралізацыі незапланаванай фаварыткі на выбарах. 24 красавіка камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 прыняла рашэнне пазбавіць кандытата Паліну-Шарэнда-Панасюк рэгістрацыі кандыдатам. На прэтэнзіі членаў камісіі давераная асоба кандыдата, яе муж, Андрэй Шарэнда адказаў: “Мы агучвалі нашыя праграмныя патрабаванні. А гэта адстаўка Лукашэнкі, экалогія…. За нас падпісалась паўтары тысячы грамадзян - яны падзяляюць нашыя патрабаванні…” Старшыня ж камісіі Тамара Наўмавец давяла прысутным інфармацыю, што падчас агітацыйнага перыяду кандыдатам Палінай Шарэнда-Панасюк праводзілісь не агітацыйныя пікеты, а пікетаванні з іншай мэтай, гучалі лозунгі: “Выбараў няма”, Лукашэнка мусіць зысці!”, “Баста”… На пікеце раздавалісь улёткі вырабленыя на ксераксе. Агучвалісь прамовы ў якіх мовы няма аб выбарчыай праграме. Гучалі заклікі да змены ўлады… Адпаведна арт. 45 ВК агітацыйныя матэрыялы павінны ўтрымліваць зыходныя дадзеныя і г.д.

Рашэнне было безвынікова абскарджана.

М алады і перспектыўны кандыдат-дэпутат, пакуль што гарсавета, Уладзімір Курыловіч чалавек асцярожны, і падчас агітацыйнага перыяду не выружняўся: не закладаў выбарчага фонду, не агітаваў, не сустракаўся з выбаршчыкамі… мабыць вырашыў не рызыкаваць наладжаным бізнесам з добрым даходам…

Што да кандыдата-дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча, мусім

прызнаць - адпрацаваў агітацыйны перыяд на ўсе 100 адсоткаў. Палітычны

цяжкавагавец з лёгкасцю заваліў свайго маладога калегу...

18 лістапада старшыня акруговай выбарчай камісіі Тамара Наўмавец павіншавала Леаніда Брыча з чарговым назначэннем у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Адразу пасля заканчэння пасяджэння камісіі рэдакцыя сайта даведалась, што берасцейскія ўлады адпомсцілі кандыдатцы ад народа Паліне Шарэнда-Панасюк за перанесены пераляк – суд Ленінсккага раёна г. Брэста пакараў яе сям’ю на 155 базавых штрафа або на 3952 рублёў. Агітацыйныя пікеты былі міліцыяй і судом пераіначаныя на несанкцыянаваныя мерапрыемствы.

Ну?! Хто яшчэ хоча ў парлямант?!

 
© 2020 "Берасцейская вясна"