Друк
24.11.2019
Холад не зашкодзіў праціўнікам завода АКБ выйсці на плошчу
(фотарэпартаж)
 
Берасцейцы ізноў разчаравалі кіраўнікоў горада і вобласці. Фэйкавыя заявы аб заканчэнні пратэстаў і выходзе некаторых экаактывістаў з “гульні” не паўплывалі на думкі берасцейцаў – каля 150 праціўнікаў завода АКБ сабраліся на глаўнай плошчы горада.
 
 

Кармленне галубоў праходзіла пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі ў форме і без, ажыццяўлялась аператыўная відэафіксацыя працэса кармлення галубоў.Кармленне галубоў праходзіла пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі ў форме і без, ажыццяўлялась аператыўная відэафіксацыя працэса кармлення галубоў.

Перад сабраўшыміся выступілі экаактывісты Зміцер Бекалюк і Алег Вялаў. Людзей цікавіла інфармацыя аб заводзе, чаму не пусцілі на завод сама дасведчаных спецыялістаў Бекалюка і Лепясевіча, чаму без іх на завод не пашлі іншыя экаактывісты. Абмяркоўвалась інтэрв’ю старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука на заводзе АКБ.

Па ўжо даўно адладжанай практыцы супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі праз мегафон сапраўшыхся на плошчы аб недапушчальнасці парушэння закона аб масавых мерапрыемствах. Прысутныя адзначылі, што гэтым разам супрацоўнік міліцыі агучыў папярэджанне па памяці, без паперкі.

Між іншым берасцейцы актыўна абмяркоўвалі прашэдшыя выбары. У хадзе абмену досведам па назіранні за працэсам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, яны яшчэ больш пераконваліся і прыходзілі да высновы, што выбараў у краіне няма.

Нядзельнае кармленне галубоў скончылась традыцыйным шэсцем па вуліцах Берасця.

 

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"