Друк
24.11.2019
Адных выганяюць, другім наліваюць
 
18 лістапада ў Берасці прайшлі пасяджэнні акруговых выбарчых камісій на якіх абвешчана, каго з кандыдатаў прызначана на дэпутатства. Кожная акруга скончыла пасяджэнне па-свойму:
 

Падлік галасоў. Ўчастак №24. Брэсцкая-Усходняя выбарчая акруга №3. Назіральнікі на ўчастках былі отсажены на адлегласць 3-12 метраў. Старшыні камісій сцвярджалі, што назіральнікі ўсё бачаць. Што яны бачаць, вы бачыце на фота.

  1. Старшыня Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 павіншавала дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча з чарговым дэпутатствам. Пасля чаго дэпутат пашыбаваў на трэці паверх Ленінскай адміністрацыі, дзе месціцца прыёмная главы адміністрацыі.
  2. На пасяджэнні АВК 2 прысутнічалі назіральнікі, кандыдаты ў дэпутаты Васько М.В, Марченка Д.Е., Прошын Д.Б., міжнародны назіральнік Алівер Шлімэн з Германіі з перакладчыкам.
    Старшыня камісіі Галіна Янголенка падзякавала назіральніцы Маргарыце Вялічкінай за тое, што тая знайшла дом-“прывід” па вул Савецкай Канстытуцыі 15 А і ў выбаршчыках з’явілася магчымасць реалізаваць сваё кантытуцыйнае права “абіраць і быць абраным”.
    Пасля чаго Галіна Янголенка азнаёміла прысутных з вынікамі галасавання па ўчастках, падлікам галасоў і павіншавала кандыдата Марыну Васько з абраннем у дэпутаты.
    Далі слова міжнароднаму назіральніку Аліверу Шлімэну, які сказаў, што ён упершыню міжнародны назіральнік, што яму спадабалася арганізацыя выбараў і ў яго выдатнае ўражанне. Сказаў, што Расеі, Беларусі і Германіі трэба сябраваць, што Амэрыка - не самы лепшы сябар Германіі, візу атрымаў праз Расею і яшчэ хоча прыехаць у Брэст як прыватная асоба.

Пасяджэнне камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 скончылась фуршэтам. Пад срэбны звон бакалаў з шампанскім прысутным прапанавалі выпіць за добра выкананую працу і за “перамогу” Марыны Васько.

  1. Акруговыя выбарчыя камісіі № 3 і № 4, нягледзячы на аспрэчаныя кандыдатамі ад сацыял-дэмакратаў Ганнай Канюс і Ігарам Маслоўскім вынікі галасавання, ухвалілі дэпутатамі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Дашко і вайсковага камісара вобласці Яўгена Зайцава.

“Хто б сумняваўся. Каго прызначаць было вядома на этапе рэгістрацыі прэтэндэнтаў у кандыдаты. Я як толькі пабачыў, што ад працоўных калектываў, зразумееў, адназначна адміністратыўны рэсурс…

Што выбараў няма сведчаць факты зняцця апазыцыйных і незалежных кандыдатаў па надуманых падставах, з наступным адміністратыўным пераследам самых рэтынгавых і таму “небяспечных” для ўладаў.

Наўпроставае парушэнне Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства – забарона падчас галасавання і падліку галасоў весті фота і відэаздымкі, упэўніцца на ўласныя вочы за каго з кандыдатаў стаяць галачкі і ў якую стопку кладуцца бюлетэні. Аб якой адкрытасці і галоснасці можна казаць, калі чальцы камісій паціху перашэптваюцца паміж сабой і называюць лічбы дакладнасць якіх немагчыма праверыць.

Падчас галасавання, калі незалежны назіральнік адлучаецца, “яўка” выбаршчыкаў вырастае ў 3-4 разы. Толькі назіральнік адкрыў рот – “Ён нам перашкаджае! Вон!” Незалежных назіральнікаў выдалялі нават за здымкі буфета побач з вучасткам. Некаторыя выбаршчыкі забралі з вучасткаў свае бюлетэні і пры падліку галасоў члены камісій гэтага не заўважылі.

На маю думку, выбары ў Берасці не адбыліся праз выключна назкую яўку выбаршчыкаў на вучасткі. Нават па афіцыйным дадзеным 33% выбаршчыкаў увогуле не прыйшлі галасаваць, а з тых хто прыйшоў 10,5% прагаласавалі “супраць усіх”. Каб не прымус да датэрміновага галасавання і маніпуляцыі з пратаколамі яўкі выбаршчыкаў, гэтыя лічбы былі б яшчэ большыя. Гэткім чынам насельніцтва прадэманстравала свой давер да выбарчай сістэмы ў прынцыпе”, - пракаментаваў назіральнік за выбарамі Уладзімір Вялічкін.

 

 
© 2020 "Берасцейская вясна"