Друк
26.11.2019
Таксіст Дзмітрый Муца падаў пазоў супраць Міністэрства фінансаў.
 
Усе ўжо пачалі прызабываць скандальнае ДТЗ на праспекце Рэспублікі ў Брэсце 16 сакавіка 2019 года, калі аўтамабіль ДАІ ўрэзаўся ў таксі Дзмітрыя Муцы.
 
Таксіст Дзмітрый Муца зараз беспрацоўны.
 
Аўто ДАІ ехала на чырвоны святлафор. У выніку ДТЗ Дзмітрый трапіў у лякарню з ударам галаўнога мозгу і пашкоджаннем хрыбетніка.
 
 
Дзякуючы актыўнаму грамадзяніну, які правёў вялікую дасудовую працу і у тым ліку рэканструкцыю здарэння, і які пажадаў аставацца інкогніта, ТУТ. баю і блогеру Сяргею Пятрухіну сітуацыя стала здабыткам галоснасці і сілавікам не ўдалося рэалізаваць стары любімы сцэнар-зрабіць невінаватага вінаватым. Міліцыянт, які стварыў гэта ДТЗ ужо ў ДАІ не працуе, але ж хтосьці павінен аплаціць кіроўцу таксі маральную шкоду і фізічныя пакуты. Дзмітрый ацаніў свае страты досыць сціпла ў 15 000 рублёў.
 
Суддзя суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Пракапчук
 
Адказчыца, якая прадстаўляла Міністэрства фінансаў заявіла хадайніцтва прыцягнуць у судовы працэс у якасці адказчыка УУС Брэсцкага аблвыканкама. Суддзя суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Пракапчук хадайніцтва задаволіла. Наступнае пасяджэнне прызначанае на 11 снежня 2019 г. на 11. 00
 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"