Друк
05.12.2019
Палітычная воля ўладаў залежыць ад волі народаў бараніць свае правы
 
Падчас пленарных слуханняў на 21-м ЭЗ-НДА праваабарончым форуме між іншым былі закранутыя пытанні звязаныя з хімічным і радыяцыйным забруджваннем тэрыторыі Беларусі.
 
 
Асаблівую ўвагу праваабаронца Уладзімір Вялічкін звярнуў на адсутнасць на форуме блогераў Пятрухіна і Кабанава, якія не змаглі прыехаць праз крымінальны пераслед, і, канечне, праблеме забруджвання свінцом тэрыторыі Брэсцкай вобласці, пратэстам супраць завода АКБ і супутным пераследам грамадзкіх актывістаў і блогераў.
 
 
Удзельнікі форума прапанавалі Эўрапейскай Камісіі механізмы вырашэння экалагічных праблем, між іншым праз абарону правоў чалавека, што цалкам залежыць ад палітычнай волі ўладаў. Людзі мусяць патрабаваць ад уладаў забеспячэння права на мірны сход, распаўсюджванне інфармацыі, кампенсацыю пацярпелым ад экалагічных катастроф...
 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"