Друк
06.12.2019
Не разлічыліся з будаўнікамі за "ПЗМР" -2
 
Школа ў раёне вуліц Сальнікава, Грыбаедава і Махновіча была адкрыта ў Брэсце да 1000 годдзю горада. У працэсе азелянення ўдзельнічалі айцы горада Брэстчыны Аляксандр Рагачук і Анатоль Ліс
 
 
Школа даўно працуе, але як аказалася падрадчыкі не разлічыліся з будаўнікамі. Як распавяла Алена Новікава з ёй за зробленую працу не разлічыўся субпадрадчык Ігар Булаўскі.
 
Генеральны заказчык УП "Жабінкаўскае ПМК-10" заключыў дамову з УП "Берасцейская СПМК-15", а Берасцейская СПМК - 15 ангажаваў Ігара Булаўскага з кім цяпер судзіцца Алена Новікава. Дарэчы, пытанне аб тым, што з будаўнікамі не разлічыліся ўздымаў Аляксандр Кабанаў на сустрэчы са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком 2 лістапада 2019 года ў Палацы прафсаюзаў і Аляксандр Сцяпанавіч сказаў, што разбярэцца з гэтым пытаннем.
 
Аляксандр Рагачук азяляняе "ПЗМР-2"
 
Алена Новікава падала пазоў да Ігара Булатовскому у якім патрабуе, каб ён выплаціў ёй 700 рублёў. Па словах Алены Ігар Булаўскі на дадзены момант не разлічыўся з 20 будаўнікамі.
 
Судовае разбіральніцтва павінна было пачацца 6 снежня ў 10. 00. Але не яно адбылося. Як распавяла Алена ў 8.00 ёй патэлефанавалі з суда Маскоўскага раёна і паведамілі аб прызначаным праз дзве гадзіны пасяджэнні. Натуральна, Алена пайсці не змагла і пасяджэнне перанеслі на панядзелак 9 снежня на 9.00. 
 
 
 
 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"