Друк
08.12.2019
Кармленне галубоў прайшло пад прыцэлам відэакамер аператыўнікаў
 
Апера дэманстратыўна кожнаму грамадзяніну на плошчы тычуць ў твар камару. «Гэта непрыемна, але мы ведаем ў якой краіне мы жывем», - тлумачаць берасцейцы. 80% апытаных на плошчы грамадзян супраць інтэграцыі з Расеяй.
 
 
Улады крэатыўнічаюць, гэтым разам падцягнулі кавалерыю. За «нейкіх» тры з паловай рублі можна зпакатаць дзіцёнка на коніку.
 
 

Людзей паболела, Людзі ў цывільным, што хаваюць твары пад капюшонамі, фіксуюць на відэакамары кожнага прысутнага на плошчы.

Член ініцыятыўнай групы Зміцер Бекалюк распавёў прысутным пра дзяржаўную экспертызу, якая мае быць праведзеная дзякуючы людзям, якія разаслалі безліч лістоў у розныя інстанцыі. «Менавіта таму дзяржава дала нам права на правядзенне грамадзка-экалагічнай экспертызы. Яна будзе праведзена адмысловымі спецыялістамі і зараз ідзе паспяховы збор сродкаў на аплату гэтай экспертызы», - паведаміў ён.

«Завод пабудаваны і гатовы да работы. Завод зараз шукае іншага распрацоўшчыкаў новага праекта і рыхтуецца новы АВОС. Ёсць пазітыўныя чаканні», - падсумаваў Бекалюк.

Чалавек з бел-чырвона-белым сцягам на плячох: «Я супраць інтэграцыі таму накінуў гэты сцяг…»

Наблізілаісь супрацоўнікі міліцыі з мегафонам, папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах» і зышлі.

Абмяркаваўшы сітуацыю з заводам і інтэграцыйныя працэсы праціўнікі завода АКБ рушылі традыцыйным маршрутам.

Шэсце завершылася побач з кінатэатрам «Беларусь».

Затрыманняў не было.

 

 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"