Друк
10.12.2019
У Камянецкім раёне зачыняюць беларускамоўную школу
 
У вёсцы Амелянец Каменецкага раёна ўлады збіраюцца зачыніць беларускамоўную сярэднюю школу, дзе вывучаецца 51 вучань. Чыннікі банальныя Беларусі - няма грошаў.
 

Складана сябе ўявіць, але ў ІТ краіне, а менавіта так дэкларуе Беларусь яе кіраўнік, у навучальнай установе няма прыбіральні. То бок ёсць две будкі на вуліцы. Няма спартыўнай залы.
 

Настаўнік геаграфіі і фізічнай культуры Паўлюк Кендысь саставіў петыцыю супраць зачынення школы. Петыцыю падпісалі 37 чалавек, а электронны варыянт - 2 000. З нагоды петыцыі ў сельскім клубе адбыў сход на які прыехаў гаспадар Камянетчыны - старшыня Камянецкага выканкама Валянцін Зайчук са сьвітай.

Сход пачаўся з таго, што старшыня сельскага савета вёскі Амелянец Генадзь Сашко ўчыніў жэстачайшы маразм - папрасіў людзей прагаласаваць наконт таго, чы могуць на сходзе прысутнічаць старонніе людзі, то бок журналісты Белсату, Радыё рацыі, Камсамольскай праўды і блогер Пятрухін, які неаднойчы паказваў на сваім блоге хібы кіраўніцтва Камянетчыны. Людзі катэгарычна ваказаліся за прысутнасць СМІ і сабранне пачалося.

Старшыня сельсавету Генадзь Сашко

Спачатку выступіў старшыня сельсавета які з вялікім трудом зачытаў петыцыю, якая была напісана на беларускай мове. Я нават незразумеў, ці ён адмыслова чытаў так, што немагчыма было слухаць, ці то ён проста ніколі не карыстаўся мовай.

 

Павал Кендысь пасярэдзіне

Пасля яго старшыня Каменецкага выканкаму Валянцін Зайчук сказаў, што рашэнне па зачыненню школы яшчэ не прынята, але чыннікі яе закрыць сур'езныя: антысанітарыя (прыбіральні на вуліцы), пажарная небяспека (школа драўняная), адсутнасьць спартыўнай залы ды малая колькасць вучняў. Зайчук падкрэсліў, што вучні Амелянецкай школы вельмі дорага абыходзяцца дзяржаве - больш за 5 000 рублэў у год адзін вучань (вучні Каменца, напрыклад, каштуюць 2 500). Цікава у якую цану абыходзяцца дзяржаве Зайчук ды іншыя чыноўнікі, якія акрамя “Няма грошаў!” нічога не кажуць. Але мне цікава толькі адкуль у чыноўнікаў беднай дзяржавы такія багатыя дамы і аўтамабілі?

Ініцыятар петыцыі Павел Кендысь задаў кіраўніку вельмі слушныя пытанн. А хто давёў школу да такога стану? Чаму за 30 гадоў не адбывалася ніякіх рамонтаў? Чаму не зрабілі ў сьродку прыбіральні? Чаму не пабудавалі спартовую залу? Якім чынам размярковывліся грошы, што ім нават на прыбіральне не хапіла?

Але Валянцін Зайчук, як кажуць перавёў стрэлкі і на на гэтыя пытаньні адказываў дырэктар школы Мікалай Кендысь.

Ён кіраваў школай апошнія 26 гадоў, выглядзеў стомленым і, канешне, на пытанні адказаць не змог, проста таму, што гэта не яго кампетэнцыя. Ён зрабіў акцэнт на тое, што дзяцей застаўляюць вывучаць мову, што ім зручней размаўляць на расейскай, што яны і робяць па за школай, але вучні старэйшых класаў, якія прысутнічалі на сходзе разам абверглі словы дырэктара і сказалі, што мову любяць і хочуць на ёй вывучацца надалей.

Па плану уладаў дзяцей будуць вазіць у сучасную школу ў вёску Пагранічная за 18 кіламетраў. Але гэтэ вельмі не задаволіла бацькоў. Яны дружна кажуць, што калі не будзе школы вёска памрэ. Бацькам таксама вельмі падабаецца, што у класы ў школе не шматлікія і кожнаму вучню настаўнікі даюць шмат увагі, менавіта з гэтым бацькі і настаўнікі нітуюць добрую паспяховасть вучняў і іх бабеды ў вучэбных алімпіядах.

Больш за ўсіх мяне уразіў выступ начальніка аддзела адукацыі Віктара Грыцука, які пачаў с таго, што за сваю кар'еру зачыніў 28 устаноў адукацыі, чым нагадаў мне сумнавядомага беларусам Мураў'ёва Вешальніка... Згодна ягоных словаў, ён спіць і бачыць як дзеці Камянеччыны ходзяць ў сучасныя школы, і што няма эканамічнага сэнсу ўтрымліваць бесперсректыўную школу, у якую с кожным годам ходзіць усё меньш дзяцей.

Начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама Віктар Грыцук

Які сэнс дзяржаве ўтрымліваць гэтага зачыніцеля устаноў адукацыі Беларусі для мяне вялікае пытанне, бо такое ўражанне, што яго праца ганьбіць адукацыю.

Віктар Грыцук сказаў Паўлу Кендысю, што не трэба рабіць пытанне палітычным і папракнуў яго тым, што Павел вядзе акрамя аноўнага свайго прадмету геаграфіі, яшчэ і фізкультуру, на што Паўлюк прапанаваўяму самаму ўзяць гэтую стаўку і за 87 рублёў выкладаць фізічную культу

Усе гэта ёсць у жывой трансляцы. Прапаную яе паглядзець.

Што тычыцца мяне, то я не бачыў, што вёўся пратакол схода, рашэння ніякага прынята не была, Зайчук са сьвітай нечакана падарваліся і сышлі, хаця ў вяскоўцаў былі пытанні.


Баюся, што ў настаўніка Паўла Кендыся будуць непрыемнасці. Нашы чыноўнікі зробленыя з такога цеста, што не даруюць выказвання асабістага меркавання.

 

 
© 2020 "Берасцейская вясна"