Друк
10.12.2019
45 базавых у Дзень правоў чалавека
 
У судзе Ленінскага раёна г. Брэста 10 снежня разглядалісь справы двух грамадзкіх актывістаў. Андрэя Шарэнды і Андрэя Сліжа. Справы тычыліся ўдзелу ў нядаўніх выбарах.
 
 
Андрэй Шарэнда, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліны Шарэнда–Панасюк, на судовае пасяджэнне не пайшоў, бо не давярае судовай сістэме.
 
 
Справу грамадзкага актывіста Андрэя Сліжа разглядаў суддзя Дмітрый Шурын, які пачаў пасяджэнне з забароны весці аўдые-відэа фіксацыю пасяджэння.

 

Прыцягваемы да адміністратыўнай адказнасці Андрэй Сліж патрабуе прадставіць доказы таго, што суддзя і сакратарка з’яўляюцца работнікамі суда, патрабуе, каб структура якая называе сябе судом прадставіла доказы сваёй дзяржаўнай рэгістрацыі і створана належным чынам.

Даннае хадайніцтва суддзя адхіляе. Сліж падае агучаныя раней хадайніцтвы ў пісьмовай форме і заяўляе адвод суддзе.

Суддзя Шурын ізноў адмаўляе ў задавальненні хадайніцтва: “Шукайце інфармацыю пра стварэнне суда ў іншым месцы. У мяне іх з сабой таксама няма”.

Хадайніцтва Андрэя Сліжа перанесці суд на іншы тэрмін каб пашукаць доказы правамоцнасці суда суддзёй таксама адхіляецца.

Грамадзкі актывіст пакідае залу суда. Разам з ім зышлі амаль усё прысутныя: “Мы не бачым перад сабой суд і не жадаем на ім прысутнічаць…»

Суд працягваецца ў амаль пустой зале: «25 кастрычніка Андрэй Сліж парушыў частку 3 арт23.34 КаАП паўтара напрацягу года…»

Абураныя берасцейцыі гаманяць пад дзвярыма.

Сведка міліцыянт Маслаў Сяргей Аляксандравіч міліцыянт роты ППСМ: «25 кастрычніка я па-цывільнаму сачыў за праванарушальнікамі побач з кінатэатрам «Беларусь». Там былі сцягі, раздаваліся ўлёткі антыўрадавай скіраванасці. Я назіраў і вёў відэафіксацыю. Запіс перадаў кіраўніцтву. Сліж толькі раздаваў улёткі».

«Да матэрыялаў справы далучана улётка «Стоп заводу АКБ!»…Там раздавалі Марачэўскі, Сліж і Казлоўскі... Гарвыканкам пацвердзіў, што ўведамленне аб правядзенні пікета выдавалася і дадаткова…, што пасля 24 -га уведамленні не падаваліся. Уліца Савецкая забаронена для правядзення масавых мерапрыемстваў...», - чытае «суддзя» Шурын.

У прадэманстраваным відэа з пікета Паліны Шарэнда-Панасюк вырваныя кавалкі, чувацьсловы з прадвыбарнай праграмы кандыдаткі, якія агучвае Андрэй Шарэнда, давераная асоба: "Не заводу АКБ", «Лукашэнка мусіць зысці», «правядзенне чэсных выбараў», «Астравецкую АЭС закрыць», «Баста рэжыму Лукашэнкі!»… Здымкі пікетоўцаў у жоўтых бейсболках, яны раздаюць улеткі…

Злева направа Андрэй Шарэнда, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліны Шарэнда–Панасюк, грамадзкі актывіст Андрэй Сліж, кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліна Шарэнда–Панасюк

У чарговыю гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека установа, якае называе сябе судом, яле не можа прад'явіць доказы сваёй дзяржаўнай рэгістрацыі і правамоцнасці, пакарала грамадзкага актывіста Андрэя Сліжа 45 базавымі штрафа.

«Суд» інтэрпрэтаваў удзел у агітацыйным пікеце, як удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"