Друк
12.12.2019
Агітацыйны пікет суды робяць несанкцыянаваным мерапрыемствам
 
5 снежня Андрэя Шарэнду пакаралі штрафам у памеры 50 б.в. за ўдзел у абсалютна легальным пікеце, які "суддзя" Лабачэўская перакваліфікавала ў несанкцыянаванае мерапрыемства.
 
"Судзяць" за ўдзел у выбырчай кампаніі. Андрэй Шарэнда падчас кампаніі быў даверанай асобай выдвіжэнкі, а паздней і кандыдата ў дэпутаты, Паліны Шарэнды-Панасюк.
 
 
Каментуе праваабаронца Уладзімір Велічкін
"Пераслед незалежнай кандыдататкі, актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Паліны Шарэнда-Панасюк -Панасюк, яе даверанай асобы Андрэя Шарэнды і яе прыхільнікаў, якія прынялі ўдзел у яе агітацыйнай кампаніі, Андрэя Сліжа, Аляксандра Марачэўскага..., спісак можна працягнуць, ёсць нішто іншае як спроба залякаць берасцейцаў напярэдадні выбараў прэзідэнта 2020 года. Мэта - адбіць жаданне выступаць супраць дзеючага прэзідэнта, каб утаймаваць грамадзкую актыўнасць, зламіць волю грамадзян да адстойвання сваіх правоў.
 
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"