Марачэўскага судзілі за ўдзел у агітацыйным перадвыбарчым пікеце кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнда-Панасюк, які адбыўся 25 кастрычніка на вуліцы Савецкай у Брэсце. Марачэўскі і яшчэ адзін праціўнік акумулятарнага завода Андрэй Сліж раздавалі на гэтым пікеце інфармацыйныя матэрыялы з лагатыпам "Стоп завод" аб шкодным уздзеянні свінцу на арганізм чалавека, бо ў перадвыбарнай праграме Шарэнда-Панасюк было патрабаванне закрыць акумулятарны завод пад Берасцем.
Святаслаў Каліна
Суд неправамерна палічыў гэты пікет незаконным. Шарэнда-Панасюк 24 кастрычніка была пазбаўленая рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты выбарчай камісіяй Брэсцкай-Заходняй акругі № 1. Але гэтае рашэнне Шарэнда-Панасюк абскардзіла і да разгляду скаргі заставалася ў статусе кандыдата ў дэпутаты.
Сведка міліцыянт Маслаў Сяргей Аляксандравіч міліцыянт роты ППСМ: «25 кастрычніка я па-цывільнаму сачыў за праванарушальнікамі побач з кінатэатрам «Беларусь». Там былі сцягі, раздаваліся ўлёткі антыўрадавай скіраванасці. Я назіраў і вёў відэафіксацыю. Запіс перадаў кіраўніцтву. Марачэўскі толькі раздаваў улёткі».
Сяргей Пятрухін: Сённяшні суд, я лічу, - помста ўладаў. Яны спалохаліся, што ў Шарэнда-Панасюк былі добрыя шанцы на перамогу ў сваёй акрузе. Заадно ўлады пачалі зноў ціснуць на праціўнікаў акумулятарнага завода, якія працягваюць дамагацца канчатковага закрыцця гэтага небяспечнага для здароўя людзей прадпрыемства".