Друк
13.12.2019
Абласны суд адмяніў прысуд Пінскага суду па справе "Зборшчыка смецця"
 
Апеляцыйная калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе старшыні Мікалая Грыгаровіча адмяніла прысуд Пінскага суда па скандальнай справе Сяргея Багдана кіроўцы смеццявоза, пад колы якога ўпала пажылая жанчына і пасля памерла.
 
Сяргей Богдан
 
Нагадаю, што ў сакавіку бягучага года кіроўца смеццявоза Сяргей Богдан здзейсніў ДТЗ, у выніку якога памерла бабуля начальніка Пінскага СК Дзмітрыя Ліры. Абвінавачаны і яго адвакат лічаць, што вынікі экспертызы падробленыя і існуе ціск сям'і Дзмітрыя Ліры, чыя жонка працуе ў пракуратуры, а яшчэ адна сваячка ў судзе.
 
Валянціна Куніцкая, Мікалай Грыгаровіч, Ніна Герасімук
 
Адвакат Віктар Лынько пераканаўча прывёў нязломныя довады невінаватасці свайго падабароннага, але вынік апеляцыйнай Калегіі яго крыху здзівіў. 
 
Адвакат Віктар Лынько
 
Адвакат быў упэўнены, што рашэнне суда першай інстанцыі пакінуць у сіле, але Мікалай Грыгаровіч агучыў наступнае:
"Разгледзеўшы крымінальную справу, судовая калегія вызначыла: прысуд суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 8.10. 2019 года ў дачыненні да Богдана Сяргея Мікалаевіча адмяніць. Справу накіраваць на новае судовае разгляд са стадыі судовага разбору ў той жа суд у іншым складзе..."
 
 
А вось відэа менавіта па гэтай справе
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"