Друк
19.12.2019
Маёр Шчаглоў не мужык! Абаронім блогера дзяўчыну!
 
Стрэсанеўстолівы супрацоўнік Першамайскага РАУСу Віцебска хоча прыцягнуць блогера "Дазволена здымаць" да крымінальнай адказнасці.
 
Вольга. Юцюбканал "Дазволена здымаць" г. Віцебск
 
У жніўні месяцы гэтага года на масавым мерапрыемстве ў Віцебску да Вольгі, якая здымала свята, падышоў чалавек вельмі падобны на міліцыянта ў чалавечым адзенні. Ён прадставіўся міліцыянтам, але пасведчанне не паказаў, і папрасіў яе выйсці за турнікет у бяспечнае месца.
 
Вольга. Ён да мяне падышоў. Схапіў за руку. Давай цягнуць.
 
Шматлікія намаганні дзяўчыны паказаць пасведчанне супрацоуніка МУС мужчына ў цывільным ігнараваў. Тады Вольга запыталася ў яго: "Вы хочаце сябе ідыётам выставіць?" Потым, яна распавяла сваім гледачам наступнае: "Падыйшоў да мяне нейкі хрэн назразумелы. Не прадставіўся, не паказаў пасведчанне"
 
 
Міліцыянт Андрэй Шчаглоў абразіўся гэтым і напісаў на Вольгу заяву, але ягоныя калегі саставу адміністрацыйнага правапарушэння не знайшлі і справу закрылі.
 
 
Да Вольгі ў хаты прыходзілі міліцыянты, каб яё апытаць. На відэа яна пракаментавала гэты апрос наступным чынам: "Нельга быць такім тупым і адбітым, пражывая на праспекце Перамогі, на прсепкце Перамогі пражывае мент, якому не месца у МУСе, тамушта ён некампетэнтны мудак" з 4 хв. 50 сек.
 
 
Менавіта з за гэтага роліка ў кватэры блогера адбыўся агляд у выніку якога ў Ольгі забралі кампутар, тэлефон і іншыя электронныя прылады. Маёр Шчаглоў напісаў заяву ў якой просіць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да блогера.
 
Падаецца, што Шчаглоў валодае нізкімі маральнымі і дзелавымі якасцямі і не валодае ўменнем адэкватна ацэньваць сітуацыю.
 
Ёсць катэгорыя псіхічна неўраўнаважаных людзей, якія маюць маніякальнае жаданне помсціць за тое, што ім не спадабалася ў іх адрас. І калі ў такога чалавека ёсць пагоны то магчымасцяў нагадзіць бліжняму свайму непараўнальна больш… Помстлівыя людзі ў мундзірах вельмі небяспечны!

Але, справа ў тым што Вольга здымае сацыяльна-вострыя сюжэты м публікуе іх на сваім канале  і цалкам магчыма, што Шчаглоў выконвае чужую волю, загад кіраўніцтва. Але такія заданні даюць не кожнаму, а толькі тым, каго не паважаюць, толькі тым, хто на кручку.

Будзем адсочваць сітуацыю з Вольгай і Шчагловым.

Канал "Дазволена здымаць" https://www.youtube.com/channel/UC02yjg7G9I7j9IAfz5Zq5RA

 
© 2020 "Берасцейская вясна"