Я, вядома, жа праігнараваў яго забарону, бо зразумеў, што гэты таварыш пракурор альбо некампетэнтны, хоць ён ужо пенсійнага ўзросту, альбо проста ўявіўшы сябе Гаспадаром Свету. Аднак, па парадку.
6 лютага на асабісты прыём да пракурора вобласці Віктара Клімава запісаліся жыхары г. Пінска-Анатоль Рагальскі, Уладзімір Рагальскі, Аксана Блахіна і я. Усё па адным пытанні - Пінскі Спрут.
Аднак Віктар Клімаў знаходзіцца ў адпачынку і прыём праводзіў яго намеснік Сяргей Туравец, які вельмі моцна засвяціўся ў серыяле Пінскі Спрут. Мабыць таму ён нерваваўся і адразу пачаў касячыць.
Яго малады "подельник" прадставіўся работнікам пракуратуры, але не змог гэтага пацвердзіць - не было дакументаў. "Подельник" пачаў нас выклікаць па аднаму, хоць у нас было адно пытанне на ўсіх - 40 заяў па фактах махлярства Сяргея Жогла і бяздзейнасць Пінскага ГАУС, и мы праглі трапіць да пракурора ўсе разам у тым ліку каб сэканоміць час. Але Сяргей Туравец быў вельмі супраць відэа-аўдыё фіксацыі асабістага прыёму і стаў ныць, што калі я не выйду, то ён выкліча міліцыю.
Я выйшаў. Праз гадзіну 20 хвілін выйшлі Анатоль і Уладзімір Рагальскі. Туравец паабяцаў ім запатрабаваць справу Сяргея Жогла для праверкі.
Потым пайшла Аксана Блахіна і 23 хвіліны распавядала пракурору пра тое, як яе падмануў Сяргей Жогла. Пракурор паспачуваў ёй і яны раскланяліся.
Потым прыйшоў я. і прыбурэлы сівавусы пракурор чы то ад хвалявання чы то ад страху затупіў. Ён загадаў мне прыбраць тэлефон на які я запісваў аўдыё нашай сустрэчы. Натуральна, я сказаў, што не падумаю. Вусаты пачаў надуваць шчокі і, надаўшы сабе важны выгляд, заявіў, што ён тут вырашае і спыніў прыём.
А я прапаную вам паглядзець пра гэта фільм і падказаць куды скардзіцца на гэтага невежу?
Сяргей Пятрухін