Друк
23.02.2020
Берасцейская плошча пераўтвараецца на Гайд Парк
 
(фотарэпартаж)
 
Апшняя сустрэча праціўнікаў будовы завода акумулятарных батарэй пераўтварылася на Гайд Парк. У гэтую нядзелю ажно некалькі актывістаў выказалі свае думкі адносна завода і дзеянняў уладаў. Міліцыі заўважна паболела, але яны не ўмешваліся – пільна назіралі. І прыслухоўвалісь да выступоўцаў.

Актывіст Алег Вялаў выказаў мяркаванне, што напярэдадні выбараў прэзідэнта сітуацыя з заводам вельмі напружвае ўлады, бо неправільная рэакцыя на дзеянні экаактывістаў можа істотна паўплываць на вынікі выбараў.

Актывіст Віталь Казак абураўся штрафамі за парушэнне ПДД і прасіў прысутных дапамагчы ў сплочванні штрафаў. На ягоную думку, міліцыя наўмысна карала Яго за тое, што на акцыях пратэсту ён уключаў у сваім аўтамабілі неафіцыйны гімн пратэстуючых праціўнікаў будовы завода АКБ песьню “ЖЫЦЬ” і суправаждаў шпацыруючых пратэстоўцаў па горадзе. Берасцейцы чым маглі – дапамаглі. На знак падзякі Віталь Казак адорваў прысутных балонікамі з галубамі і надпісам “Я люблю свой горад”.

Актывіст Зміцер Бекалюк давёў апошнюю інфармацыю пра падробленую “АйПаўэр”ам дакументацыю: “Калі чыноўнікі бяздейнічаюць, “крышуюць”, то яны штурхаюць народ на плошчу. Чым яны думаюць?..”


Плошча выгладала як Гайд Парк - актывісты прамаўлялі, кожны меў сваю аўдыторыю.

Прыйшлі міліцыянеры ў форме. Праз мегафон папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства і пайшлі.

Пратэстоўцы рушылі на шпацыр.
- Па кім скруха? - пытаюцца мінакі.
- Па заводу АКБ.
- Аааа, правільна!

Шпацыр скончыўся побач з колішняй сінагогай, зараз кінатэатр “Беларусь”.

Затрыманняў не было.

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"