Друк
27.02.2020
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС можа ўвайсці ў гісторыю як здраднік беларускага народу
 
На думку многіх берасцейцаў Анатоль Ліс можа ўвайсці ў гісторыю Берасця і Беларусі, як здраднік беларускага народа. Хутчэй за ўсё пасля свабодных і сумленных выбараў статус здрадніка замацуецца за ім афіцыйна. Вядома, калi адбудзецца запуск акумулятарнага завода пад Берасцем.
 
"Губернар" Берасцейшчыны Анатоль Лiс
 
Мяркуючы па ўсім, ідзе падрыхтоўка да запуску завода АКБ. Чаму?
 
   Грамадская экалагічная экспертыза не здзейснiлася таму што ў прадстаўленых для яе дакументах выявіліся відавочныя фальсіфікацыі, на якія МУС не звяртае ніякай увагі, як і на падробленую італьянскую даведку. 

   Так што начальнік УУС Брэсцкага АВК Аляксандр Астрэйка можа лёгка апынуцца ў кампаніі здраднікаў народа: за пакрывальніцтва фальсіфікацый дакументаў Айпаўэра і за бяздзейнасць. І гэта толькі тое, што тычыцца берасцейскіх касякоў. А ёсць яшчэ Дзяржаўная экалагічная экспертыза ад Міністэрства Худыка, ад якой ініцыятыўная група не пакінула каменя на камені. 
 
Наогул, нягледзячы на відавочныя парушэнні заканадаўства МУС і КДБ вельмі доўгі час бяздзейнічаюць, што выклікае трывогу.
Гэта раз.

Афіцыйна завод АКБ не прыняты ў эксплуатацыю і закансерваваны, але на завод штодня прыязджаюць людзі ў відавочна, што iх колькасць значна больш чым гэта трэба для закансерваванага аб'екта. Гэта два.

Інтэрнэт мільгае вакансіямі - АйПауэр набірае штат супрацоўнікаў. Гэта тры.

Што тычыцца ролі самога А. ліса ў гэтай бруднай, па-за сумненнямi карупцыйнай, справе.

1. А. ЛІС падпісаў інвестдагавор з Айпауэрам. 

2. Грамадскія абмеркаванні былі праведзеныя фармальна - у вузкім коле чыноўнікаў, якія распілавалі адкаты.

3. А. ЛІС, прыціснуты фактамі парушэнняў заканадаўства быў вымушаны спыніць будаўніцтва завода АКБ. Але гэта было зроблена на паперы. Таму як на завод ездзілі рабочыя і, нягледзячы на тое, што завод не быў уведзены ў эксплуатацыю, выраблялі прадукцыю, што ў тым ліку зафіксавана МУС.
Гэта значыць А. ЛІС дыскрэдытаваў дзяржаўны орган улады АВК - распараджэнне кіраўніка вобласці было праігнаравана АйПауэром, што выклікала шмат пытанняў у грамадскасці.

4. А. ЛІС не выконвае распараджэнне свайго гаспадара А. Лукашэнкі і разам са сваім падначаленым начальнікам УУС Берасця А. Астрэйка не звяртаюць увагі на тое, што АйПаўэр падаў на грамадскую экалагічную экспертызу вельмі сумнеўныя дакументы,  i гэта робіць выкананне распараджэння А. Лукашэнкі немагчымым. 

5. Завод выпускаў прадукцыю на продаж з лютага 2019 года, будучы не ўведзеным у эксплуатацыю. За гэта павінен адказваць старшыня рэгіёна.

Анатоль Ліс з'яўляецца прызначэнцам А. Лукашэнкі. Ён не тутэйшы. Чужы. Ён не карыстаецца аўтарытэтам і павагай жыхароў даверанага яму рэгіёну. Ён не трымае свайго слова. Яго распараджэння не выконваюцца, людзі гэта бачаць.

Людзі разумеюць, што А. ЛІС фігура несамастойная, якая дзейнічае ў інтарэсах асобы, якая яго прызначыла.

Людзі разумеюць, што завод ужо не належыць Лемяшэўскаму.

Людзі разумеюць, што завод належыць сям'і з Шклова, якая ператварыла Беларусь у юрыдычную асобу і ўзначаліла яе.

Людзі разумеюць, што хутка выбары і рыхтуюцца да іх.

 
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"