Друк
03.03.2020
Нашай міліцыі прысвячаецца!
 
Дарагія сябры! 4 сакавіка Дзень беларускай міліцыі-адно з самых светлых i радасных святаў для беларусаў. Ні для каго не сакрэт, што беларусы вельмі любяць і паважаюць сваю міліцыю.
 
 
А ўжо як любяць берасцейцы сваіх супрацоўнікаў словамі не перадаць, асабліва калектыў Ленінскага РАУС, які ўзначальвае Сяргей Дзмітрук са сваім намеснікам Мікалаем Самасюком.
 
 
Яны згуртавалі вакол сябе выдатны калектыў аднадумцаў у якіх адна адзіная мэта і задача-абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян. Усе разам яны дамагліся ўзрушаючых вынікаў і шалёных рэйтынгаў.
 
 
Вось, напрыклад, лепшы ўчастковы 2016 года Юрый Грышкоў разам са сваім калегам Валерам Кандрацюком з'ехалі на зону, за тое, што прадалі кватэру чалавека якi пакутуе на алкагалізм, адабралі ў яго ноутбук і матулiну скарбонку з грашыма.
 
 
Перадаем ім цёплыя віншаванні і вельмі спадзяемся. Што хутка яны вярнуцца ў калектыў.

Нашы даражэнькiя мiлiцыянты! Мы вас вельмі любім і цэнім. Вы сапраўдныя Воіны святла. Вы лепшыя людзі Беларусі. Сумленныя смелыя, спагадныя, сапраўдныя прафесіяналы.

Шчасця вам, здароўя і цярпення. Вы прыклад для нашых дзяцей і для сваіх, вядома. У выпадку чаго народ заўсёды гатовы прыйсці да вас на дапамогу і падтрымаць! Таму што вы нашы-плоць ад плоці народа!

 

Абавязкова паглядзiце гэты фiльм. Няхай ён вас заматывуе на новыя прафесiйныя перамогi!

 

 
© 2023 "Берасцейская вясна"