Друк
05.03.2020
Інспектара ДАI угналi аўтамабіль жыхара вёскi Кукальчыцы?
 
19 лютага 2020 інспектара ДАІ г. Камянца склалі пратакол на Віталя Бандарука за язду без правоў. Пасля чаго адхілілі яго ад кіравання транспартным сродкам і павезлі яго дадому ў вёску Кукальчыцы Камянецкага раёна.
 
Вiталь Бандарук
 
Адзін інспектар ДАІ сеў за руль яго бус. Другі на службовай машыне паехаў за імі. На павароце ў вёску Кукальчыцы, інспектар, які ехаў за бусам паміргаў фарамі, і яго калега спыніўся.
Iнспектар выйшаў са службовай машыны i  сказаў, што Віталя трэба даставіць у РАУС, на ноч у IЧУ да суда. Хутчэй за ўсё інспектар стэлефанаваўся з начальствам і яму сказалі, што ў Віталя Бандарука паўторнае пазбаўленне правоў, што пратакол склалі не правільны. Карацей кажучы, начальства загадала ваярам ДАI затрымаць Вiталя да суду.
 
Разам яны заехалі ў двор да Віталя. Віталь зачыніў машыну, увайшоў у дом, выклаў дакументы ад машыны, ключы, грошы 400$, каб у РАУС не зніклі, і выйшаў да іх.
 
Але пакуль ён хадзіў у хату планы ў інспектараў памяняліся, і калі Віталь выйшаў, каб ехаць з імі ў РАУС, інспектара сказалі, што трэба забраць у РАУС бус Віталя.
Віталь сказаў, што сходзіць за ключамі ад буса, а сам зайшоў за хату і быў такі.
Гэта была самая трывіяльная частка, а вось тое, што здарылася далей выклікае вялікую цікавасць і шмат пытанняў.
 
Віталь кажа, што праз гэта акно злонаўмыснiкi трапiлi ў хату i скралi грошы

Віталь пераначаваў у іншай вёсцы і вярнуўшыся ўбачыў, што машыны яго няма на месцы. Акно ў доме адкрыта. 400 даляраў зніклі.
 
Яго сусед сказаў, што міліцыя тусіла каля дома да 3 гадзін ночы. Заходзiлi да яго, пыталіся, дзе Віталя можна знайсці. Каля трох ночы хтосьці разбіў адзіны вясковы ліхтар, каля хаты Вiталя, а бус завёўся і з'ехаў. Хто быў за рулём сусед не бачыў.

Віталь Бандарук выклікаў 102. Прыехалі міліцыянты. Узялі ў Віталя паказанні і да гэтага часу моўчкi.
 
Бус знайшоўся на штрафстаянцы ў г. Камянец. Ён не апячатаны.
 
Віталя пасля следчых дзеянняў усё ж такi адвезлі ў ІЧУ, але суд адбыўся толькі 4 сакавіка 2020 г. Адмiнiстрацыйную справу Вiталя за язду без праў разглядала старшыня суда Камянецкага раёна Аксана Шкель. Яна адправіла справу на дапрацоўку. Зашмат супярэчнасцяў з боку мiлiцыянтаў(((
 

Перад пасяджэннем у будынку суда круціўся гаічны начальнік у форменным нізе і грамадзянскай верхняй палове гардэроба і тып у форме. Нягледзячы на свята-Дзень беларускай міліцыі іх твары былі заклапочаныя.

Мы сочым за развіццём сітуацыі. Асабліва цікавіць хто з'ехаў на бусе і ўзламаў дом.
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"