Друк
07.03.2020
Праймэріз па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Віцебску
 
7 сакавіка ў Віцебску у гатэлі Лучоса на праймэрыз па абранню адзінага кандыдата ад апазіцыі быў аншлаг - прышлося дастаўляць стулья, але ж ня ўсе жадаючыя змаглі сесці і частка ўсю сустрэчу правяла на нагах.

Сцэнар быў просты. Спачатку прэтэндэнты на народнае абранне кандыдата ў Прэзідэнты расказвалі пра сябе. Рэглямэнт 5 хвілін. Потым ім задавалі пытанні. На адказ на пытанні яны мелі так сама па 5 хвілін. А потым было галасвванне.

Шкада, што не было Ліды Ярмошынай. Ёй трэба было паглядзець, як гэта робіцца падлік галасоў у дэмакратычных прававых краінах.

У галасаванні прынялі ўдзел 100 асобаў, таму вельмі зручна было пералічваць галасы ў адсоткі.

З вялікай перавагай перамог Павал Севярынец - 66 %, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў набылі па 15%, Аляксей Янукевіч - 4%, Вольга Кавалькова - 0%. Пасля сканчэння праймерыз палітыкі паехалі на народнае галасаваньне у Полацк, Новпполацк...

Мы ж з Кабанавым паехалі да хаты. Усё пра што тут не напісана, глядзіце на відэа:

 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"