Друк
05.04.2020
Падпалкоўнік Пінскага ГАЎС хоча апытаць блогера Пятрухіна
 
Падпалкоўнік Пінскага ГАУС Алег Хрысюк наведаўся ў госці да Народных рэпарцёраў на Палессі. А. Кабанаў і С. Пятрухін сышлі на «народны карантын» і схаваліся ў вёсачцы пад Пінскам. Але спакойна працаваць рэпарцёрам пінскія праваахоўнікі не даюць і адцягваюць ад працы сваімі візітамі. Навошта прыязджаў да блогерам гэты міліцыянт у брутальным стылі «а ля 90-е»?

Падпалкоўнік Пінскага ГАУС Алег Хрысюк

Падпалкоўнік хацеў апытаць паважанага Сяргея Сяргеевіча ў доме, але атрымаў адмову прайсці ў хату. Пятрухін і Кабанаў паспрабавалі высветліць прычыну інтарэсу пінскіх міліцыянтаў да Пятрухіна, але падпалкоўнік паводзіў сябе вельмі стрымана пад камерамі Пятрухіна і Кабанава і сказаў, што выклікае позвай, але позву чамусьці не ўручыў. Блогер Пятрухін чакае пакуль яго выклічуць належным чынам.
https://vk.com/wall41488685_28718
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=1321183651603299&id=100011350304368

З'яўленне падпалкоўніка з такой прымітыўнай місіяй у палескай глыбінцы выглядае дзіўнавата. Няўжо вучастковыя адмовіліся ехаць?)
Калі так пойдзе далей, то хутка позвы блогерам будзе развозіць сам начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі.

Між іншым хочацца нагадаць тав. Дзмітрыю Каравякоўскаму, што словы ягонага Прэзідзента, што кронавіруса ў Беларусі няма - ужо даўно абсмеяны горкімі слязьмі. Нават беларускія лекары далі зразумець Лукашэнку, што ў ахове здароў’я той не цяміць і выпусцілі ролік пра тое, як людзям супрацьстаяць пандэміі каронавіруса.

Можа Каравякоўскаму скінуць спасылку пра шматлікія выпадкі заражэння каронавірусам паліцэйскіх у свеце? Так, Каравякоўскі, паліцыянты хварэюць і паміраюць ад каронавіруса як звычайныя смяротныя. Майце на ўвазе, што ваш узрост ў зоне рызыкі. Чыхне на вас які-небудзь ўчастковы Мазалеўскі або Фрыдрыхсберг і ўсё - крэматорый без родных.

Зразумела, што ў міліцыі служаць далёка не самыя разумныя, але калі Віцебск і Мінск палыхаюць каронавірусам, а астатнія абласныя цэнтры перапрафілююць пад пульманалогіі іншыя аддзяленні сваіх медустаноў, дзіўна бачыць супрацоўніка міліцыі без маскі і пальчатак. Тым больш падпалкоўніка, хаця ... нічога дзіўнага.

Петрухин быў у масцы і ў добрым настроі. Ён з Аляксандрам Кабанавым мяркуюць, што Пятрухіна хочуць апытаць з нагоды апошняга «Пінскага Спрута», дзе блогер агучыў ліст падпісчыка пра злоўжыванні старшыні Пінскага гарвыканкама тав. Рэбкаўца.



У гэтым відэа блогер просіць мясцовую міліцыю правесці праверку па фактах агучанага ў лісце.

Народны рэпарцёр

 

 
© 2023 "Берасцейская вясна"