Пазней Пухавіцкая міліцыя перадала Сяргея Пятрухіна “УУС Брэсцкага аблвыканкама”. За што затрымалі блогера дэжурны ІЧУ Ленінскага РАЎС г Брэста змог патлумачыць толькі, што па адміністратыўнай справе: “Па якім артыкуле? Пытайцеся таго, хто затрымліваў...”.
На наступны дзень, 7-га траўня, блогера 4 разы віклікалі на допыт, размаўляць з супрацоўнікамі Сяргей адмовіўся. За што затрымалі даведаўся толькі ў судзе 8 траўня – паводле ч.1 арт. 23.34 па эпізоду 19 траўня. Суддзя Куроўскі прызначыў працяг разгляду справы на 11 траўня на 10-00. Але Пятрухіна не выпусцілі, тут жа затрымалі за эпізод 5 красавіка і зноўку засунулі ў камару №9.
Камара № 9 вызначаецца памерам, яна прыстасавана для уірымання 8 вязняў і кепскай вентыляцыяй. У дадатак вязням дазволена паліць, таму дыхаць яшчэ цяжэй. Ва ўмовах пандэміі каронавірусу існуе вялікая верагоднасць інфікавання затрыманых гэтай хваробай. Кантынгент у камары ўвесь час мяняецца. Па апошнім дадзеным у камары знаходзілася 6 чалавек.
Было б добра каб Пятрухіну перадалі нешта з вопраткі, абутку (р44), нарэзанага сала і шахматы. Перадачы прымаюцца ад блізкіх сваякоў пры наяўнасці пашпарту.