Друк
12.05.2020
50 базавых і чарговы суд
 
Судовы канвеер з-за кармленне галубоў працягваецца
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін атрымаў штраф у памеры 1350 рублёў за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу, і быў зноў затрыманы ў зале суда. Чарговы суд прызначаны на 13 траўня.
 
Справу праваабаронцы разглядаў суд Ленінскага раёна Берасця, супраць праваабаронцы сведчыў міліцыянт Власюк, які паведаміў, што бачыў праваабаронцу на акцыі пратэсту, і нібыта, Вялічкін скандаваў лозунгі супраць будаўніцтва завода.
 
Праваабаронца засведчыў у судзе, што не мог выкрыкваць аніякіх лозунгаў і да нечага заклікаць, бо як праваабаронца выконваў свой прафесійны абавязак – назіраў за акцыяй і рабіў фотаздымкі.
 
Трэба адзначыць, што некалькі дзён было невядома пры якіх абставінах быў затрыманы праваабаронца як і тое, дзе ён знаходзіўся ўвесь час ад затрымання да суда. Міліцыя не давала родным ніякай інфармацыі. Таксама падчас разгляду справы з залу суда была выдалена яго жонка Маргарыта Вялічкіна.
 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"